ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ён песні аддаў усё спаўна
Праект “Хакей на вышэйшым узроўні”

Музыка душы

Музыка душы
Іншыя навіны

З 28 красавіка па 20 мая ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) арганізавана выстаўка “Музыка душы”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння паэта, празаіка, аўтара і выканаўцы сваіх песень, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Булата Акуджавы.


Нараўне з Уладзімірам Высоцкім і Аляксандрам Галічам Булат Акуджава (1924–1997) з’яўляецца адным з яркіх прадстаўнікоў жанру рускай аўтарскай песні. Яго песні, выкананыя пад уласны акампанемент на гітары,вызначаюцца прастатой і натуральнасцю інтанацыі. Прасякнутыя тонкім лірызмам, яны нясуць слухачам простыя, але вечныя ісціны пра каханне, веру, сяброўства, надзею, братэрства і вернасць.

У творчай скарбонцы аўтара больш за 200 песень. Многія з іх пра ваенныя успаміны: "Бери шинель, пошли домой", "До свидания, мальчики", "Песня о пехоте", "Песенка о солдатских сапогах", "Маленький оркестрик", "Песенка весёлого солдата" і інш.

Усенародную славу Булату Акуджаве прынёс фільм Андрэя Смірнова “Беларускі вакзал”, у якім прагучала адна з лепшых песень паэта "Мы за ценой не постоим..." у выкананні Ніны Ургант. Папулярнымі сталі і іншыя песні да кінафільмаў “Ключ без права перадачы” (“Давайте восклицать”), "Белае сонца пустыні" ("Ваше благородие, госпожа удача", у сааўтарстве з Ісаакам Шварцам), "Саламяны капялюшык" ("Женюсь, женюсь") і інш.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні і аўдыядакументы з запісамі песень, вершаў і ўрыўкаў аповесцей у выкананні аўтара.

Наведвальнікі пазнаёмяцца са шматлікімі зборнікамі вершаў Булата Шалвавіча Акуджавы, з яго празаічнымі творамі: раманамі “Путешествие дилетантов” (1976–1978), "Свидание с Бонапартом" (1983), "Упраздненный театр" (1994), аповесцямі "Будь здоров, школяр!" (1961), "Похождения Шипова, или Старинный водевиль" (1971) і інш.

Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць Булата Акуджавы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам