ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Навука і інавацыі – будучыня cвету
Замілаваны Палессем

На мяжы імгнення і вечнасці

На мяжы імгнення і вечнасці
Іншыя навіны

З 2 студзеня па 15 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “На мяжы імгнення і вечнасці”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка Васіля Сямёнавіча Гігевіча.


Творчасць Васіля Гігевіча займае адметнае месца ў агульнай літаратурнай плыні. Першым яго апавяданням уласцівы лірызм, рэалістычнае апісанне падзей, пазнейшыя творы ўзбагачаюцца псіхалагізмам і філасафічнасцю. Пісьменніка хвалююць праблемы кахання і сяброўства, складаны духоўны свет сучасніка і пошук ім мэты і сэнсу жыцця. В. Гігевіч адным з першых пачаў распрацоўваць тэму горада, уплыву навукова-тэхнічнай рэвалюцыі на традыцыйныя мараль і псіхалогію. Аўтар звяртаецца да навукова-сацыяльнай фантастыкі, якая ў творах цесна пераплецена з рэальным жыццём. Актыўна працуе ў стылі антыўтопіі – раманы “Карабель” (1989), “Кентаўры” (1993) і інш.

Сярод прадстаўленай на выстаўцы літаратуры – кнігі прозы Васіля Гігевіча “Спелыя яблыкі” (1976), “Калі ласка, скажы” (1978), “Жыціва” (1980), “Астравы на далёкіх азёрах” (1984), “Доказ ад процілеглага” (1985), “Мелодыі забытых песень” (1988), “Марсіянскае падарожжа” ( 1990), “Крах цывілізацыі” (2012). Да ўвагі наведвальнікаў і пераклады твораў аўтара на іншыя мовы.

Васіль Сямёнавіч па адукацыі не толькі журналіст, але і фізік, якога вельмі хвалююць пытанні бяспекі, звязаныя з эксплуатацыяй АЭС. У 1991 г. у сааўтарстве з Алегам Чарновым пісьменнік напісаў навукова-дакументальную кнігу “Стали воды горькими”, пра трагічныя падзеі Чарнобыля. У сувязі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Беларусі ён выдаў брашуры, прысвечаныя шматлікім праблемам перапрацоўкі, выкарыстання і захавання ядзернага паліва: “Обусловленность строительства АЭС в Беларуси” (2009), “Безопасность АЭС в Беларуси” (2009).

Асобны раздзел экспазіцыі знаёміць з публікацыямі ў энцыклапедычных выданнях, зборніках крытыкі і часопісах, якія раскрываюць жыццё і творчасць В. Гігевіча.

Усяго выстаўка налічвае каля 70 экспанатаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам