ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
На мяжы імгнення і вечнасці
У музеі кнігі шукалі шлях да кніг разам з Казой

Замілаваны Палессем

Замілаваны Палессем
Іншыя навіны

З 2 студзеня па 15 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Замілаваны Палессем”, прысвечаная 70-годдзю беларускага празаіка і драматурга Георгія Васілевіча Марчука.


У кнігах пісьменніка адлюстраваны жыццё беларускай правінцыі, карціна свету землякоў-палешукоў з іх самабытным характарам, само Палессе, “царыца-рака” Гарынь. Творам пісьменніка ўласцівы псіхалагізм і філасафічнасць, спавядальнасць, дынамізм дзеяння.

Выданні, прадстаўленыя ў экспазіцыі, раскрываюць шматграннасць і жанравы дыяпазон творчасці Георгія Васілевіча. Гэта і п’есы “Пеўчыя 1941 года” (2014), камедыі “Вясёлыя, бедныя, багатыя” (1998), трагедыі “Менелай, Елена и Парис”, “Орест и Кассандра” (2003), раманы і апавяданні “Прызнанне ў забойстве” (1985), “Без ангелаў” (1993), “Кветкі правінцыі” (2004), “Крык на хутары” (2013), “Вочы і сон” (2015), “Сава Дым і яго жанчыны” (2016), навелы “Урсула” (2003), “Ласточки над Горынью” (2013), “Давид-Городокские каноны” (2015), афарызмы “Голас і слова” (2002), кінасцэнарыі “Письмо Феллини” (2009), дзённікі, эсэ і інш. Творы пісьменніка перакладзены на шэраг моў.

Піша Георгій Марчук і для дзяцей. На экспазіцыйных паліцах – казкі “Жылі-былі дзед Васільчык і баба Кацярына” (1987), “Дзікая груша” (2000), “Нестерка” (2010), “Доброе сердце: 50 сказок” (2012), “Приключения Агапки и кота Фокуса” (2015), казкі, п’есы, навелы “Чужое багацце” (2012), казкі-п’есы “Агапка, Арцёмка і злы Воўк” (2016) і інш.

Дапаўняюць выстаўку матэрыялы аб жыцці і творчасці юбіляра, літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, інтэрв’ю з пісьменнікам.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам