ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінары па выкарыстанні платформы Web of Science
Распачата акцыя “Кніга – найлепшы сябар і падарунак”

Нялёгкія дарогі да сябе

Нялёгкія дарогі да сябе
Іншыя навіны

З 25 жніўня па 3 кастрычніка ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Нялёгкія дарогі да сябе”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага кампазітара У.А. Дамарацкага (1946–2000).


Творчасць Уладзіміра Аляксандравіча Дамарацкага – адна з недастаткова даследаваных старонак сучаснай беларускай музыкі. Гэты кампазітар часта апярэджваў калег у сваіх пошуках, знойдзенае ім выкарыстоўвалася іншымі аўтарамі, паступова становячыся традыцыяй. Пачаўшы з захаплення джазам, эстраднымі песнямі, ён пазней цалкам пераключыўся на сімфанічную і камерную музыку, цікава эксперыментаваў у галіне сінтэзу акадэмічных жанраў і джазавай або эстраднай музыкі.

Найбольш значныя творчыя дасягненні У. Дамарацкага выявіліся ў жанрах аркестравай і вакальна-інструментальнай музыкі. Ён аўтар дзвюх сімфоній, пяці канцэртаў, чатырох кантат. У кожным буйным сачыненні ён паўстае як кампазітар, які глыбока, канцэптуальна думае, выдатна валодае разнастайным арсеналам сучасных сродкаў выразнасці і найбагацейшымі музычнымі традыцыямі мінулага. Сучаснай музычнай мовай, веданнем магчымасцей музычных інструментаў адзначаны Канцэрт для валторны з аркестрам, фартэпіянныя саната і саната-карціна “Мазаіка”, саната для кларнета і фартэпіяна, п’есы для фартэпіяна, інструментальныя канцэрты.

Бліскучыя опусы для медных духавых інструментаў, створаныя У. Дамарацкім, сталі асобнай старонкай сучаснай беларускай музыкі: квінтэт, Канцэрт для валторны, два канцэрты для трубы, мініяцюры. У Другім канцэрце для трубы з аркестрам, адзначаным Дзяржаўнай прэміяй Рэспублікі Беларусь, уражвае трагічная глыбіня, не ўласцівая гэтаму жанру. У ім арганічна суіснуюць рамантычная ўзвышанасць і строгая рацыянальнасць, пошукі гармоніі быцця і мудрасць чалавека, які ведае цану жыцця.

Аўтар твораў у буйных інструментальных формах, У. Дамарацкі пісаў рамансы, песні, у тым ліку і дзіцячыя. Калі ў інструментальнай музыцы ён сур’ёзны, схільны да маналагічнасці, драматычнай экспрэсіі, то яго песні – іскрыстыя, меладычныя і па-дзіцячы з хітрынкай. Сучасныя танцавальныя рытмы, яркі меладызм, натуральнасць і нетрывіяльнасць інтанацыі, якая знешне здаецца простай, але разнастайна “расквечанай” знутры – усё гэта, бясспрэчна, надае прывабнасць музычным мініяцюрам У. Дамарацкага.

На выстаўцы прадстаўлены нотныя выданні твораў У. Дамарацкага, артыкулы з кніг і перыядычных выданняў. Нотныя рукапісы нявыдадзеных твораў, аўдыядыскі прадстаўлены сям’ёй кампазітара. Сярод іх мюзікл “Месяцовы дзень” – апошняе сачыненне У. Дамарацкага.

Дапаўняюць экспазіцыю фатаграфіі кампазітара і іншыя архіўныя дакументы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам