ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Рыхтуецца да друку кніга рукапісаў Барадуліна
Праграма круглага стала, прысвечанага Полацкаму Евангеллю

Пад бацькоўскім дахам

Пад бацькоўскім дахам
Іншыя навіны

З 21 мая па 25 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (2-гі паверх, кальцавы калідор) размешчана тэматычная кніжная выстаўка “Пад бацькоўскім дахам”.


Сям’я – найважнейшы сацыяльны інстытут сучаснага грамадства, аснова фарміравання здаровай нацыі. Па становішчы сям’і ў грамадстве і па адносінах да яе дзяржавы можна меркаваць пра развіццё эканомікі і культуры краіны.

У першым раздзеле выстаўкі "Грамадства ў мініяцюры" экспануюцца кнігі, у якіх сям’я разглядаецца як асноўны элемент грамадства, захавальніца чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў. Вядомы амерыканскі педагог Ф. Адлер пісаў: "Сям’я – гэта грамадства ў мініяцюры, ад цэласнасці якога залежыць бяспека ўсяго вялікага чалавечага грамадства".

Нягледзячы на шматвяковую гісторыю матэрыяльнага і духоўнага развіцця цывілізацыі, пытанні сямейных адносін, шлюбу і выхавання дзяцей па-ранейшаму застаюцца актуальнымі ў трэцім тысячагоддзі. Разуменню хрысціянскіх асноў стварэння сям’і, тым самым яе ўмацаванню, можа спрыяць літаратура, прадстаўленая ў раздзеле "Сям’я: святыя ісціны". Аўтары кніг выступаюць за вяртанне ў жыццё простых хрысціянскіх дабрадзейнасцей, такіх, напрыклад, як вера, надзея і любоў.

Жадаючы стварыць надзейную, трывалую і шчаслівую сям’ю, многія маладыя людзі яшчэ да ўступлення ў шлюб цікавяцца мастацтвам быць разам. У раздзеле выстаўкі "Надвор’е ў доме!" сабраны выданні на тэму псіхалогіі сямейных адносін, сумяшчальнасці мужа і жонкі, кіравання сямейнымі канфліктамі і захавання шлюбу.

Выхаваць здаровае, актыўнае і ўпэўненае ў сабе дзіця – значыць даць яму паспяховы старт у жыццё. Дзеці павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, умець сябраваць і дзейнічаць, быць адказнымі, паважлівымі і ўдзячнымі. Для гэтага іх мамам і татам неабходна валодаць многімі ведамі і навыкамі. Кнігі, прадстаўленыя ў раздзеле "Разумныя бацькі – шчаслівыя дзеці!", раскажуць дарослым, як знаходзіць паразуменне з дзіцём, з дапамогай вясёлых і займальных гульняў развіваць яго фізічны і інтэлектуальны патэнцыял, разумець яго капрызы, арганізаваць жыццёвую прастору і навучанне "асаблівых" дзяцей, ладзіць запамінальныя дзіцячыя святы, а таксама захоўваць даверлівыя адносіны з падлеткамі.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 28 86, 293 29 80.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам