ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У гасцях у Феі ветлівасці
Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі Э. Керэта

Палыновы вецер

Палыновы вецер
Іншыя навіны

З 21 красавіка па 30 мая ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць тэматычная выстаўка “Палыновы вецер: да 30-годдзя з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС”.


Чарнобыльская аварыя радыкальным чынам змяніла безліч чалавечых лёсаў і назаўсёды ўвайшла ў свядомасць людзей усяго свету як сінонім трагедыі, болю, а таксама мужнасці, ахвярнасці і спагады.

Першы раздзел выстаўкі дае магчымасць наведвальнікам пазнаёміцца з мастацкімі і публіцыстычнымі творамі асобных аўтараў (М. Мятліцкага “Мой боль вырастае да зор…” (2016), І. Шамякіна “Злая зорка” (2000), А. Адамовіча “Апакаліпсіс па графіку” (1992), В. Быкава “Ваўчыная яма” (2001) і г.д.) і калектыўнымі зборнікамі (“Зона бяды” (1990), “Зорка Палын” (1993), “Прайсці праз зону” (1996) і інш.), успамінамі ліквідатараў аварыі і перасяленцаў, часопіснымі артыкуламі, прысвечанымі чарнобыльскай трагедыі. Прадстаўлены як беларуска- і рускамоўныя выданні, так і іншамоўныя.

У другой частцы экспазіцыі змешчаны матэрыялы па экалагічным становішчы Беларусі і ахове здароўя пасля падзей на Чарнобыльскай АЭС, у тым ліку пра дзейнасць Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека і Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

З-за глабальнага ўплыву чарнобыльскай катастрофы яе лічаць не толькі тэхналагічнай і экалагічнай па сваёй прыродзе, але яшчэ і сацыяльнай. Асобным раздзелам прадстаўлена літаратура, якая ўтрымлівае звесткі аб сацыяльна-эканамічных, псіхалагічных і рэлігійных наступствах Чарнобыля на Беларусі.

Завяршае экспазіцыю калекцыя дакументаў, прысвечаных экалагічнаму, сацыяльна-эканамічнаму і культурнаму адраджэнню беларускіх рэгіёнаў, якія сталі заложнікамі радыяцыйнай небяспекі, асаблівасцям развіцця мясцовага турызму. Дадаткова разглядаецца адлюстраванне чарнобыльскай тэмы ў творах выяўленчага мастацтва, кіно.

Усяго выстаўка налічвае больш за 200 дакументаў.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам