ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнароднае супрацоўніцтва для міру і згоды
Дарагія сябры!

Права ведаць свае правы

Права ведаць свае правы
Іншыя навіны

З 5 студзеня па 8 лютага 2009 года ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2 паверх, пакой 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Права ведаць свае правы”, прысвечаная Міжнароднаму году навучання ў галіне праў чалавека.


Гэты Год быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 18 снежня 2007 г. (резалюцыя 62/171) і пачаўся з 10 снежня 2008 г., у дзень святкавання 60-годдзя Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека. Абвяшчэнне Года дае магчымасць вызначыць і ажыццявіць мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду існуючых нормаў у галіне праў чалавека на ўсіх узроўнях. Ён накіраваны на забеспячэнне больш актыўнай падтрымкі і абароны ўсіх праў і асноўных свабод чалавека, у тым ліку і права на развіццё.

Правы чалавека сёння – базавая каштоўнасць, якая прызнаецца ўсімі дэмакратычнымі дзяржавамі. Свабоднае і эфектыўнае ажыццяўленне праў чалавека з’яўляецца адной з асноўных прымет грамадства і прававой дзяржавы.

Выстаўка, якая прапануецца чытачам, налічвае больш за 100 дакументаў. Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфічныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • асноўныя міжнародныя дакументы па правах чалавека;
  • міжнародныя, нацыянальныя і рэгіянальныя праграмы адукацыі ў галіне праў чалавека;
  • сістэма адукацыі ў галіне праў чалавека ў вышэйшай школе;
  • навучанне правам чалавека ў агульнаадукацыйнай школе і прафесійна-тэхнічных навучальных установах;
  • навучанне правам чалавека ў грамадскіх інстытутах, у сям’і і праз сродкі масавай інфармацыі;
  • навучанне ў галіне праў чалавека педагогаў і выхавальнікаў;
  • сістэма адукацыі ў галіне праў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Прыняцце Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека стала важным этапам у нашай гісторыі. Але і ў ХХІ стагоддзі чалавецтва па-ранейшаму сутыкаецца з сітуацыямі, якія ўяўляюць сур’ёзную пагрозу правам чалавека і чалавечай годнасці. У сувязі з гэтым інфармаванасць аб сваіх правах з’яўляецца адным з фактараў, якія даюць чалавеку магчымасць самастойна паляпшаць умовы свайго жыцця. Аднак навучанне ў галіне праў чалавека павінна выходзіць за межы простага распаўсюджвання інфармацыі і ўяўляць сабой комплексны і пастаянны працэс.

На думку Генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, “адукацыя ў галіне праў чалавека – гэта значна больш, чым проста ўрок у школе або тэма дня; гэта працэс азнаямлення людзей з механізмамі, неабходнымі ім для жыцця ва ўмовах бяспекі і з пачуццём годнасці”.

Сур’ёзныя меры па стварэнні сістэмы адукацыі ў галіне праў чалавека ўжо ажыццявіліся ў Рэспубліцы Беларусь. Назапашаны пэўны вопыт у выкладанні праў чалавека, склалася сістэма іх вывучэння і аналізу. Створаны заканадаўчая і нарматыўная базы для эфектыўнага развіцця сістэмы адукацыі ў галіне праў чалавека, рэалізаваны шэгар мер па навукова-метадычным забеспячэнні навучальнага працэсу.

Выстаўка будзе цікавая для педагогаў, выхавальнікаў, спецыялістаў у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, а таксама студэнтаў, магістрантаў, выкладчыкаў, палітычных і грамадскіх дзеячаў і ўсіх тых, хто цікавіцца станам і рэалізацыяй праў чалавека ў сучасным свеце.

Спасылкі на Інтэрнет – рэсурсы:

Арганізацыя Аб’яднаных Нацый

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

Міжнародная арганізацыя працы

ЮНЕСКА

ЮНІСЕФ

Фонд ААН для развіцця ў інтарэсах жанчын

Праграма развіцця ААН

Навукова-даследчы інстытут сацыяльнага развіцця пры ААН

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам