ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У ХХI стагоддзе – з высокімі тэхналогіямі
14-ае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Украінскай змешанай камісіі

Празаік, даследчык, перакладчык

Празаік, даследчык, перакладчык
Іншыя навіны

З 3 па 31 сакавіка 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка "Празаік, даследчык, перакладчык", прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Янкі (Івана Захаравіча) Шарахоўскага, беларускага пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка.



Янка Шарахоўскі – пісьменнік яркай творчай індывідуальнасці, які ўвасабляў высокую эрудыраванасць, прынцыповасць, ідэйную перакананасць. Як крытык спрабаваў не проста пагаварыць пра вартасці і недахопы пэўных твораў, а разгледзець творчасць таго ці іншага пісьменніка ў цэлым, у сукупнасці з усім літаратурным працэсам.

Літаратурная спадчына Я. Шарахоўскага прадстаўлена зборнікамі апавяданняў "Срэбраная раніца" (1951), "Сплочаны доўг" (1978), кнігай для дзяцей "Сердалікавая бухта" (1955), а таксама публікацыямі асобных твораў аўтара, змешчаных у калектыўных зборніках і часопісах.

Аб глыбіні таленту Янкі Шарахоўскага, яго шматграннасці, зайздросным уменні спалучаць у адной асобе крытыка, даследчыка, публіцыста і эсэіста, бібліёграфа і літаратуразнаўцу сведчыць манаграфія "Пясняр народных дум", выдадзеная ў 2-х частках (1970, 1976). Гэта першая грунтоўная навуковая біяграфія Я. Купалы, якая адрозніваецца ад папярэдніх біяграфічных прац больш строгай навуковай дакументаванасцю, багаццем новых матэрыялаў пра жыццё і дзейнасць песняра. Акрамя гэтага, Шарахоўскі даследаваў жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, В. Таўлая, П. Пестрака, В. Каваля.

Асобным раздзелам прадстаўлены пераклады на беларускую мову, зробленыя Я. Шарахоўскім з рускай і ўкраінскай моў: раманаў І. Тургенева "Рудзін" і "Напярэдадні", М. Бубянова "Белая бяроза", А. Первенцава "Чэсць змоладу", П. Фёдарава "Генерал Даватар", апавяданне М. Шолахава "Лёс чалавека", Салтыкова-Шчадрына "Казкі", Ф. Гладкова "Аповесць пра дзяцінства" і іншыя.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з літаратурай пра жыццё і творчасць Я. Шарахоўскага. Сярод даследчыкаў – М. Мушынскі, А. Марціновіч, А. Есакоў, С. Карабан, В. Барысенка, Я. Усікаў, М. Дзяшкевіч, Я. Герцовіч, і іншыя.

Кантактны тэлефон: 293-27-16

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам