ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кветкавы рай ІІ
Празаік, даследчык, перакладчык

У ХХI стагоддзе – з высокімі тэхналогіямі

У ХХI стагоддзе – з высокімі тэхналогіямі
Іншыя навіны

З 1 сакавіка па 30 красавіка 2008 года ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка «У ХХI стагоддзе – з высокімі тэхналогіямі».



На выстаўцы прадстаўлена звыш 30 публікацый з навуковых, навукова-практычных часопісаў і газет, якія выйшлі за апошнія 3 гады.
У артыкулах разглядаецца роля і значэнне высокіх тэхналогій у забеспячэнні ўстойлівага развіцця нацыянальнай эканомікі, павышэнні яе канкурэнтаздольнасці.
Сярод матэрыялаў, якія экспануюцца на выстаўцы, прадстаўлены публікацыі аб будаўніцтве ў рэспубліцы Парка высокіх тэхналогій і перспектывах яго развіцця. Плануецца, што акрамя распрацоўкі і ўкаранення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і праграмнага забеспячэння, тут будуць весціся работы па 12 высокатэхнічных кірунках – ад стварэння матэрыялаў для мікра- і нанаэлектронікі да авіяцыйнай і ракетна-касмічнай тэхнікі. Са стварэннем Парка высокіх тэхналогій з’явяцца дадатковыя магчымасці для развіцця розных галін навукі і тэхнікі.
Шматлікія артыкулы экспазіцыі знаёмяць наведвальнікаў з найноўшымі распрацоўкамі і праектамі ў галіне інфармацыйных тэхналогій.
Выстаўка разлічана на шырокае кола чытачоў.
Кантактны тэлефон: 293-25-87
Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам