ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Наша пярвічная арганізацыя БРСМ атрымала ўзнагароду
Кветкавы рай VIII

Прырода супраць “салодкага жыцця”: пра шкодныя звычкі

Прырода супраць “салодкага жыцця”: пра шкодныя звычкі
Іншыя навіны

З 4 сакавіка па 29 красавіка ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Прырода супраць «салодкага жыцця»: пра шкодныя звычкі”.


Наркаманія, курэнне, алкагалізм – найцяжэйшыя праблемы нашага часу, прычына мноства хвароб і дачаснай смяротнасці чалавека ў сучасным свеце. Згубныя звычкі імкліва распаўсюджваюцца сярод людзей розных узростаў і сацыяльнага становішча, а ў многіх краінах яны прызнаны сацыяльным бедствам. Спецыялісты лічаць, што ва ўзнікненні і распаўсюджванні наркаманіі, алкагалізму, курэння істотную ролю іграюць біялагічныя, псіхалагічныя, культурныя і сацыяльныя фактары. Асабліва акцэнтуецца ўвага на пагібельным уплыве шкодных звычак у маладзёжным асяроддзі, у выніку чаго паражаецца сучаснасць і будучыня грамадства.

Аўтары публікацый у часопісах “Здравоохранение”, “Воспитание школьников”, “Выхаванне і дадатковая адукацыя”, “Медицинский журнал”, “Здаровы лад жыцця”, “Народная асвета”, прадстаўленых на выстаўцы, аналізуюць фактары, якія ўплываюць на падлеткавую наркаманію і курэнне ў маладзёжным асяроддзі, разглядаюць унутрысямейныя, асобасныя, сацыяльныя і іншыя прычыны залежнасці. Пра згубныя звычкі як прававую праблему раскажуць артыкулы ў часопісах “Юстыцыя Беларусі”, “Законность и правопорядок”, “Юридический мир”, “Кадровая служба”, “Милиция Беларуси”. Паглядзець на алкагалізм, курэнне і наркаманію як на медыцынскую праблему дапамогуць перыядычныя выданні “Здоровье и успех”, “Вопросы организации и информатизации здравоохранения”, “Мир медицины”, “Здоровье”, “Медицинская панорама”.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 40 дакументаў.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

 

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам