ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Ад шматмоўя - да сусветнай моўнай спадчыны
Візіт у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Падліковай палаты Расійскай Федэрацыі

Рэспубліка Беларусь у міжнародных арганізацыях: традыцыі і сучаснасць

Рэспубліка Беларусь у міжнародных арганізацыях: традыцыі і сучаснасць
Іншыя навіны

З 7 лютага па 15 сакавіка 2008 года ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі (2 паверх, пакой 207g) будзе адкрыта тэматычная кніжная выстаўка "Рэспубліка Беларусь у міжнародных арганізацыях: традыцыі і сучаснасць".


Адкрыццё гэтай тэматычнай выстаўкі вельмі актуальна, паколькі ўдзел Рэспублікі Беларусь у шматбаковым супрацоўніцтве з’яўляецца адным з асноўных напрамкаў знешнепалітычнай і знешнеэканамічнай дзейнасці нашай дзяржавы.

Важным фактарам, што спрыяе павышэнню аўтарытэту, умацаванню пазітыўнага іміджу Беларусі, забеспячэнню яе інтэграцыі ў сусветную супольнасць, а таксама прасоўванню нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне, з’яўляецца актыўны ўдзел нашай краіны ў працыміжнародных арганізацый і форумаў, які за апошнія гады істотна павялічыўся.

Безумоўным прыярытэтам для нашай краіны з’яўляецца ўзаемадзеянне з Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый, таму асноўная частка выданняў, што экспануюцца на выстаўцы, прысвечана ўдзелу Рэспублікі Беларусь у ААН.

Прапанаваная чытачам выстаўка таксама асвятляе эканамічную, палітычную і дыпламатычную дзейнасць РБ у такіх спецыялізаваных міжнародных арганізацыях, як Сусветная гандлёвая арганізацыя (СГА), Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) і іншых, а таксама ў рэгіянальных і субрэгіянальных арганізацыях.

Экспазіцыя складаецца з наступных тэматычных раздзелаў:

  • Рэспубліка Беларусь і ААН;
  • Беларусь у сістэме еўрапейскіх рэгіянальных арганізацый;
  • шматбаковае супрацоўніцтва ў СНД;
  • узаемадзеянне Рэспублікі Беларусь са спецыялізаванымі міжнароднымі арганізацыямі.

Выстаўка налічвае каля 60 дакументаў, вялікую частку з якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый, кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Экспазіцыя будзе карысная спецыялістам у сферы міжнародных адносін, палітыкі, грамадскім дзеячам, навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, студэнтам вну, а таксама ўсім тым, хто цікавіцца дзейнасцю міжнародных арганізацый і знешняй палітыкай Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы:

Беларусь у ААН

 

Членства Беларусі ў міжнародных арганізацыях і спецыялізаваных установах:

 

Спецыялізаваныя ўстановы ААН:

 

Група Сусветнага банка:

 

Іншыя міжнародныя арганізацыі:

 

Рэгіянальныя арганізацыі:

 

 

 

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам