ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адбылося пасяджэнне Міжнароднага круглага стала “Бібліятэкі і бібліятэчныя грамадскія аб’яднанні ў кантэксце сучаснасці”
100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі святкуюць у Маскве

Роўныя магчымасці для ўсіх

Роўныя магчымасці для ўсіх
Іншыя навіны

З 18 лістапада па 13 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстава “Роўныя магчымасці для ўсіх”, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў.

Выстава адлюстроўвае ўсе аспекты становішча людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў сучасным грамадстве. Экспазіцыя знаёміць чытача з сацыяльнымі, эканамічнымі і культурнымі бар’ерамі, якія замінаюць інвалідам стаць паўнапраўнымі членамі грамадства, а таксама з дзейнасцю ААН і іншых арганізацый, накіраванай на распрацоўку і прымяненне міжнародных норм і стандартаў адносна інвалідаў і іх раўнапраўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя дакументы, брашуры.

Сярод прадстаўленых на выставе дакументаў – даклады Камітэта па правах інвалідаў, справаздачы аб становішчы інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь, зборнікі міжнародна-прававых дакументаў і нацыянальных заканадаўчых актаў, манаграфіі, матэрыялы навукова-практычных канферэнцый, даведачныя і навучальныя дапаможнікі і інш.

Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.).

Выстава ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Інваліды і грамадства (агульныя пытанні)
  • Міжнародныя нормы і стандарты адносна інвалідаў, правы інвалідаў
  • Сацыяльная абарона і адукацыя інвалідаў
  • Праблемы дзіцячай інваліднасці
  • Медыцынская і псіхалагічная рэабілітацыя інвалідаў
  • Прававыя гарантыі сацыяльнай абароны інвалідаў у Беларусі

Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне сацыяльнай палітыкі і сацыяльнай работы, медыцынскім работнікам і работнікам службаў сацыяльнай абароны насельніцтва, сацыёлагам, самім інвалідам, студэнтам і выкладчыкам сацыяльных дысцыплін.

Rounyja mahchymasci-4.jpg

Міжнародны дзень інвалідаў адзначаецца ва ўсім свеце штогод 3 снежня ў адпаведнасці з рэзалюцыяй 47/3 Генеральнай асамблеі ААН ад 14 кастрычніка 1992 года. Яго мэта – папулярызацыя праў інвалідаў ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а таксама прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да праблем інвалідаў.

На сённяшні дзень насельніцтва свету складае больш за 7 мільярдаў. Больш за 1 мільярд чалавек маюць тую ці іншую форму інваліднасці – гэта кожны сёмы жыхар нашай планеты. Больш за 100 мільёнаў інвалідаў – дзеці.

Разумеючы важнасць праблемы, ААН і іншыя міжнародныя арганізацыі, накіроўваюць свае намаганні на барацьбу з негатыўным стаўленнем да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Прыняцце Канвенцыі аб правах інвалідаў у 2006 годзе стала лагічным працягам шматгадовай працы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у гэтай галіне. У чэрвені 2019 года Генеральны сакратар Антоніу Гутэрыш абвясціў аб пачатку рэалізацыі Стратэгіі ААН па інтэграцыі інвалідаў.

Дзяржаўная палітыка Рэспублікі Беларусь у галіне сацыяльнай абароны інвалідаў накіравана на забеспячэнне паўнапраўнага ўдзелу інвалідаў у жыцці грамадства.

Беларусь ратыфікавала Канвенцыю аб правах інвалідаў 18 кастрычніка 2016 года. Асноватворнымі дакументамі, закліканымі забяспечыць стварэнне неабходных умоў і механізмаў для рэалізацыі палажэнняў канвенцыі ў нашай краіне, з’яўляюцца Нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017–2025 гады і Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі”.

Прыярытэтнымі напрамкамі гэтых дакументаў з’яўляюцца развіццё інклюзіўнай адукацыі, вырашэнне пытання па працаўладкаванні і занятасці людзей з інваліднасцю, стварэнне ўмоў, якія дазваляюць людзям з інваліднасцю інтэгравацца ва ўсе сферы жыццядзейнасці грамадства.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Дадатковыя рэсурсы

  • Стратэгіі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па інтэграцыі інвалідаў
  • Кіруючыя прынцыпы па забеспячэнні даступнасці вэб-сайтаў ААН для інвалідаў Камітэт па правах інвалідаў
  • Інваліднасць і статыстыка
  • МАП: інваліднасць і занятасць
  • УВКПЧ: Правы інвалідаў
  • Міжнародныя дні

  • Міжнародны дзень інвалідаў (3 снежня)
  • Сусветны дзень людзей з сіндромам Даўна (21 сакавіка)
  • Сусветны дзень распаўсюджвання інфармацыі аб праблеме аўтызму (2 красавіка)
  • Дзень праў чалавека (10 снежня)
    Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
    Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

    Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 34.

    Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

  • Навіны

    Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

    16 Май 2024

    16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

    16 Май 2024

    16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    У Самаркандзе адбылася міжнародная канферэнцыя бібліятэкараў СНД

    15 Май 2024

    15 мая генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін узяў удзел у міжнароднай канферэнцыі бібліятэкараў СНД “Бібліятэчная Садружнасць: партнёрства і інавацыі”, якая прайшла ў рамках міждзяржаўнай праграмы “Самарканд – культурная сталіца СНД – 2024”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Бібліятэкарам