ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча
Будзь у цэнтры прыцягнення: знаёмцеся з праграмай “Бібліяночы-2024” у Нацыянальнай бібліятэцы

“Салдацкі лёс”: да 100-годдзя Васіля Быкава і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

“Салдацкі лёс”: да 100-годдзя Васіля Быкава і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Іншыя навіны

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, публіцыста і сцэнарыста Васіля Уладзіміравіча Быкава.

З гэтай нагоды Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала юбілейную выстаўку “Салдацкі лёс”, якая падкрэслівае вялікі ўплыў на творчасць беларускага пісьменніка яго ўдзелу ў Вялікай Айчыннай вайне.

Пачатак экспазіцыі знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Васіль Быкаў – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў т. зв. “лейтэнанцкай прозы”. У першай вітрыне змешчаны старонкі з аўтабіяграфіі пісьменніка, дзе ён распавядае пра важныя факты свайго франтавога жыцця – удзел у жорсткіх і кровапралітных баях на Паўднёва-Заходнім фронце, пераможны шлях праз Pyмынiю, Бaлгapыю, Beнгpыю, Aўcтpыю.

Bykau-3.jpg

Васіль Быкаў зрабіў вялікі ўклад у станаўленне беларускай прозы ХХ ст. Большасць яго твораў – аповесці, франтавыя і партызанскія, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця. Зазірнуць у творчую лабараторыю пісьменніка, даведацца пра яго першую адукацыю – мастацкую, пра яго літаратурныя зацікаўленасці, чытацкія захапленні, дапамагаюць біяграфічныя і літаратуразнаўчыя працы Дзмітрыя Бугаёва, Ігара Дзядкова, Лазара Лазарава, Валянціны Локун.

Лiтapaтypны тaлeнт Васіля Уладзіміравіча aтpымaў выcoкyю aцэнкy. Ён cтaў нapoдным пicьмeннiкaм Бeлapyci (1980), Гepoeм Caцыялicтычнaй Пpaцы (1984). У экспазіцыі ў храналагічным парадку вылучаны творы, адзначаныя шматлікімі прэміямі: Лiтapaтypнaя пpэмiя iмя Якуба Koлaca (1964, зa aпoвecць “Tpэцяя paкeтa”), Дзяpжaўнaя пpэмiя CCCP (1974, зa aпoвecцi “Aбeлicк”“Дaжыць дa cвiтaння”), Дзяpжaўнaя пpэмiя БCCP iмя Я. Koлaca (1978), зa aпoвecцi “Boўчaя згpaя”“Ягo бaтaльён”), Лeнiнcкaя пpэмiя (1986, зa aпoвecць “3нaк бяды”).

Звяртаюць на сябе ўвагу першыя творчыя набыткі – публікацыі на старонках часопіса “Вожык”, першая аповесць “Жураўліны крык” (1959), адна з самых папулярных і рэпрэзентаваных у кіно і на тэатральнай сцэне – “Альпійская балада” (1963), адзіны раман “Кар’ер” (1990).

Творы Васіля Быкава выдаваліся шматтысячнымі тыражамі, перакладзены больш як на 200 замежных моў. Кнігі аўтара і сёння выклікаюць цікавасць у чытачоў, што бачна па вялікай колькасці перавыданняў у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. На выстаўцы можна прасачыць шырокую геаграфію чытацкай аўдыторыі пісьменніка праз пераклады на азербайджанскую, англійскую, армянскую, балгарскую, венгерскую, в’етнамскую, іспанскую, мангольскую, малдаўскую, нямецкую, румынскую, рускую, сербскую, славацкую, французскую, чэшскую, шведскую і мову хіндзі.

Bykau-7.jpg

Вядомы кіргізскі творца Чынгіз Айтматаў адзначаў, што ваенны лёс збярог Васіля Быкава дзеля жыцця і творчасці, каб ён мог данесці ўсю праўду пра вайну і яе жорсткую, антычалавечую сутнасць ад імя пакалення юнакоў, чый дзень жыцця на вайне быў роўны веку.

Запрашаем азнаёміцца з выстаўкай і звярнуцца да лепшых твораў Васіля Быкава, у якіх увасобіліся усе этапы мужнага і самаадданага змагання беларускага народа з акупантамі, што асабліва актуальна гучыць у 80-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


Выстаўка працуе з 18 красавіка па 8 верасня ў кальцавым калідоры 2-га паверха.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па
чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам