ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Карэнныя народы: зберагчы культуру – захаваць народ
Кнігі беларускага замежжа

Шчырая споведзь

Шчырая споведзь
Іншыя навіны

З 3 па 18 жніўня 2009 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Шчырая споведзь", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Алеся (Аляксандра Сяргеевіча) Ставера (1929–1995).


Асноўныя тэмы творчасці А. Ставера – любоў да роднай зямлі, працоўныя будні і святы вяскоўцаў, гераічнае мінулае беларускага народа, маладосць і каханне. Яго паэзіі ўласцівы блізкая да фальклору вобразнасць, гутарковая інтанацыя, напеўнасць. Многія творы А. Ставера перакладзены на польскую, украінскую, татарскую, армянскую і іншыя мовы.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 80 выданняў, якія сістэматызаваны ў пяць раздзелаў. Першы раздзел "Промні душы чалавечай" уключае паэтычныя зборнікі і кнігі прозы пісьменніка, у ліку якіх "Золак над Бярозай" (1959), "Ластаўкі перад дажджом" (1967), "Жураўлі ляцяць..." (1972), "Лірнік" (1975), "Жнівеньскі вырай" (1979), "Мой край беларускі" (1983), "Зоры зямныя" (1989), "Усмешкі – промні душы чалавечай" (1996), раман "Пад канвоем" (1969), кнігі аповесцей і апавяданняў "Да сваіх" (1974), "Лясныя аповесці" (1986). Тут жа экспануюцца творы для дзяцей, якія ўвайшлі ў зборнікі "Касцёр не гасне" (1961), "Пад вясёлкавай дугой" (1984).

Працягвае экспазіцыю раздзел "Лірыка нязгасных пачуццяў", у якім прадстаўлены публікацыі твораў А. Ставера ў часопісах і калектыўных зборніках.

Многія лірычныя творы паэта пакладзены на музыку і сталі папулярнымі песнямі: "Жураўлі на Палессе ляцяць" (муз. І. Лучанка), "Беларусачка" (муз. Ю. Семянякі і А. Хлімановіча), "Колас, ты мой колас" (муз. М. Чуркіна) і шэраг іншых. Усе яны прадстаўлены ў раздзеле "Пявучыя струны душы".

Чацвёрты раздзел выстаўкі "Сардэчнасць і натуральнасць" прысвечаны перакладам твораў Алеся Ставера.

Пра жыццё і творчасць паэта раскажуць публікацыі ў энцыклапедычных выданнях, часопісах і зборніках, прадстаўленыя ў апошнім раздзеле "Творчы пашпарт пісьменніка".

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам