ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Геній оперы
Рэлакс-масаж для твару

Шматгранны талент вучонага

Шматгранны талент вучонага
Іншыя навіны

З 16 па 31 снежня 2008 года ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка "Шматгранны талент вучонага", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Марата Барысавіча Батвінніка (1928–2008), беларускага гісторыка.


Навуковыя працы М. Б. Батвінніка характарызуюцца дакладнасцю гістарычных фактаў і абгрунтаванасцю думак і высноў. Змест і падача матэрыялу ў іх сведчаць пра скрупулёзнасць, глыбокія веды і рознабаковыя інтарэсы вучонага-даследчыка.

Тры раздзелы выстаўкі змяшчаюць каля 70 дакументаў, якія сведчаць пра шырокі дыяпазон тэм, узнятых і асветленых Маратам Барысавічам у яго навуковых працах.

У першым раздзеле "Гісторык, кнігазнаўца, біёграф, педагог" прадстаўлены асобныя выданні навуковых прац і манаграфічных даследаванняў аўтара, прысвечаных шэрагу вядомых беларускіх вучоных. Пра тэматычную разнастайнасць тэкстаў дакументаў яскрава сведчаць іх назвы. Напрыклад: "У истоков учебной книги" (1964), "Н.М. Никольский: историко-биографический очерк" (1967), "Лаврентий Зизаний Тустановский – педагог, просветитель и гуманист второй половины ХVI – начала ХVII века: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата исторических наук" (1970), "Лаврентий Зизаний" (1973), "В.Н. Перцев: биографический очерк" (1978), "Откуда есть пошёл букварь " (1983 ), “Балгара-ўсходнеславянскія кніжныя сувязі XVI ст.: даклад на XI Міжнародным з’ездзе славістаў” (1993), "Г.М. Лившиц: историографический очерк" (1994), "Памятники геноцида евреев Беларуси" (2000), "Азбука на ўсе часы" (2003), "Я.Н. Мараш: историографический очерк" (2006), "Холокост в книгах «Память» Республики Беларусь" (2008). На жаль, апошняя кніжка выйшла ужо пасля смерці аўтара.

У раздзеле "Публікацыі прац М.Б. Батвінніка ў часопісах і калектыўных зборніках" прадстаўлены артыкулы, у якіх расказваецца пра найбольш значныя выданні вучэбных кніг для першапачатковага навучання грамаце, пра беларускія старадрукі. Шмат публікацый Марат Барысавіч прысвяціў гістарычным асобам, выдатным асветнікам, такім як І. Фёдараў, П. Мсціславец, Ф. Скарына, М. Сматрыцкі, С. Собаль, В. Бурцаў, С. Полацкі, К. Істомін, Ф. Палікарпаў.

ХХ ст. было адзначана выхадам у свет лемантароў і буквароў на беларускай мове. Іх аўтары - К. Каганец, С. Некрашэвіч, Н. Сіўко, А. Клышка - таксама сталі героямі артыкулаў М.Б. Батвінніка.

Трэба адзначыць, што больш за 120 артыкулаў аўтара ўвайшлі ў “Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі” (1984–1990) і каля 50-і – у "Энцыклапедыю гісторыі Беларусі" (1993–2004), выдадзеную ў 6-і тамах.

Завяршае выстаўку раздзел "Карпатлівы вучоны-даследчык". У ім змешчаны энцыклапедычныя звесткі пра вучонага, а таксама рэцэнзіі і водгукі на публікацыі М.Б. Батвінніка. Сярод аўтараў публікацый – Э. Іофе, М. Біч, Б. Кантаровіч і інш.

Выстаўка ілюстравана фотаздымкамі М.Б. Батвінніка.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам