ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
“І скажа той, хто народзіцца...”
Дастоева раскрывае таямніцы

Шматгранны талент

Шматгранны талент
Іншыя навіны

З 6 па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Шматгранны талент”, прысвечаная 70-годдзю беларускага пісьменніка Леаніда Зубарава.


Леанід Іосіфавіч вядомы чытачу як аўтар мастацка-дакументальных аповесцей, раманаў, паэм, вершаў, твораў для дзяцей і перакладаў. Свае творы ён піша на рускай, англійскай і беларускай мовах. Вырас пісьменнік у Мінску, а з 1990 года жыве ў ЗША.

Уладзімір Гніламёдаў – пісьменнік, доктар філалагічных навук – у сваіх разважаннях пра масавую літаратуру пісаў: “Пример довольно качественной массовой литературы для меня – книги белорусского литератора Л. Зуборева… «Змитрок Бядуля – белорусский еврей» (2006) и «Возлюбленные Максима Горького» (2008). …они не лишены привлекательности, даже сенсационности… Читаются с интересом”.

Наведвальнікі выстаўкі пазнаёмяцца з кнігамі, якія Л. Зубараў прысвяціў творчасці М. Багдановіча, “Максiм Багдановiч” (1989) і выданне на рускай мове “Максим Богданович” (2004). Менавіта з захаплення класікам беларускай літаратуры і пачалася літаратурная творчасць пісьменніка.

У кнігах выкарыстаны вядомыя, а таксама неапублікаваныя архіўныя дакументы, якія ўзнаўляюць старонкі жыцця сям’і Багдановічаў, іх сваяцкія і сяброўскія сувязі з Пешкавымі. Сярод экспанатаў – кніга “Крик буревестника” (1989) пра ўзаеміны М. Горкага і А. Багдановіча, нарысы пра гісторыю і культуру яўрэяў Беларусі “Белорусские евреи” (2003), мастацка-дакументальныя аповесці “Пророчество Казинца” (2008) і “Расплата” (2008), раман “Бомба для России” (2009) і інш.

Асобным блокам на выстаўцы прадстаўлены кнігі “Сказки и легенды” (2010), “Сказки” (2011), “Fairy Tales” (2011), у якіх сусветна вядомыя казкі ў прозе Л. Зубаравым перакладзены ў вершы.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам