ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
В'етнамскі перакладчык Янкі Купалы
Пра значэнне слова “класіка”

Спявак зямлі рускай

Спявак зямлі рускай
Іншыя навіны

З 20 сакавіка па 12 мая ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) ладзіцца выстаўка “Спявак зямлі рускай”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара, піяніста, дырыжора С.В. Рахманінава (1873–1943).


Творчае аблічча Сяргея Васільевіча Рахманінава часта вызначаюць словамі “самы рускі кампазітар”. У гэтай кароткай характарыстыцы выказаны як аб’ектыўныя якасці стылю С. Рахманінава, так і месца яго спадчыны ў сусветнай музыцы. Менавіта творчасць Сяргея Васільевіча выступіла той сінтэзуючай сілай, якая аб’яднала і сплавіла творчыя прынцыпы Маскоўскай і Пецярбургскай школ у адзіны і суцэльны рускі нацыянальны стыль. Тэма “Расія і яе лёс”, генеральная для рускага мастацтва ўсіх відаў і жанраў, знайшла ў творах С. Рахманінава выключна характэрнае і закончанае ўвасабленне.

Асобае месца ў музычнай спадчыне кампазітара займае фартэпіянная музыка – 24 прэлюдыі, 6 музычных момантаў, 15 эцюдаў-карцін, вядомая канцэртная полька ля-бемоль-мажор, 4 канцэрты для фартэпіяна з аркестрам і іншыя сачыненні. Шырокі дыяпазон выяўленых у іх пачуццяў – ад ціхага спакою да моцнай усхваляванасці, ад светлай радасці да змрочнага смутку. Другі канцэрт, які адносіцца да лепшых тварэнняў рускага рэалістычнага мастацтва пачатку ХХ ст., па праве лічыцца найбольш дасканалым, гарманічным і суцэльным з усіх твораў С. Рахманінава.

Выдатныя рамансы кампазітара звязаны з вершамі многіх рускіх паэтаў. Іх больш як 80. Сярод іх і сапраўдны шэдэўр вакальнай лірыкі, поўны гарачага пачуцця пушкінскі “Не спявай, прыгажуня, пры мне“ (“Не пой, красавица, при мне”), і жыццесцвярджальны цютчаўскі “Вясеннія воды“ (“Весенние воды”), і ўзор любоўнай лірыкі “У маўчанні ночы таямнічай“(“В молчаньи ночи тайной”) Фета і многае іншае.

Меладычны дар С. Рахманінава незвычайна ярка выявіўся ў песні “Вакаліз” (1915), якая злучае тыпова рускую распеўнасць са строгай рытмічнай астынатнасцю барочнай арыі. У галіне камернай інструментальнай музыкі значнымі творамі з’яўляюцца “Элегічнае трыа. Памяці вялікага мастака П.І. Чайкоўскага” (1893) і саната для віяланчэлі і фартэпіяна (1901). Оперная творчасць кампазітара прадстаўлена сачыненнямі “Франчэска ды Рыміні” (1904, па “Боскай камедыі” А. Дантэ), “Алека” і “Скупы рыцар” (1892, 1904 па творах А. Пушкіна).

У творчасці С. Рахманінава вельмі важныя хрысціянскія матывы. З’яўляючыся глыбокім вернікам, ён не толькі зрабіў выдатны ўклад у развіццё рускай духоўнай музыкі: “Літургія Святога Іаана Залатавуста” (1910), “Усяночнае дбанне” (1916), але і ў іншых сваіх творах увасобіў хрысціянскія ідэі і сімволіку.

На выстаўцы прадстаўлены клавіры і партытуры опер “Алека”, “Скупы рыцар”, “Франчэска ды Рыміні”, сімфанічная паэма “Востраў мёртвых” (1909), кантата “Вясна” (1902), фартэпіянная музыка (канцэрты, прэлюдыі, санаты, п’есы), вакальная музыка (больш як 80 рамансаў для высокага, сярэдняга і нізкага галасоў у суправаджэнні фартэпіяна), выбраныя хоры, а таксама аўдыядакументы твораў С. Рахманінава ў выкананні аўтара і іншых выдатных музыкантаў: Д. Аляксеева, М. Васкрасенскага, М. Растраповіча, Я. Святланава, У. Федасеева, Л. Когана. Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы і кнігі пра творчасць кампазітара.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам