ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Спявак зямлі рускай
Культурна-асветніцкі праект "Будзь гаспадаром!"

Пра значэнне слова “класіка”

Пра значэнне слова “класіка”
Іншыя навіны

На пытанне “Якое значэнне ўкладваеце вы ў слова «класіка»?” адказалі вядомыя паэт, перакладчык, мастак.


Уладзімір Карызна, паэт:
– Класіка – гэта духоўная глеба, на ёй узрастае багаты ўраджай, без якога нічога няма – ні прагрэсу, ні шчасця, ні любові. Гэта Колас, Купала, Багдановіч... Лепшае, чым багатая беларуская зямля.
Але творца не павінен да гэтага імкнуцца! Нельга лезці, паўзці змяёй “у класікі”. Перш за ўсё трэба сумленна жыць, быць чалавекам. Працаваць трэба з поўнай аддачай.
А яшчэ вельмі важна правільна выбраць дарогу. Можа, чалавек і не паэт, і не празаік, а кампазітар, ці інжынер, ці ўрач. Я лічу, што класікі могуць быць у любой прафесіі. Тут вельмі важная не колькасць, а якасць. А яшчэ чытач сам павінен адкрыць для сябе класіка, бо той часта застаецца непрыкметным. Класіка ствараецца чалавекам ранімым. Калі паэт не ранімы – то ён не паэт. І ніхто з класікаў сам сябе ім не абвяшчаў. Прызнанне мусіць прыйсці ад іншых. І нават не ў часе справа, бо ў часе можна проста згубіцца. Тут мусіць прамаўляць справядлівасць.

Пятро Жаўняровіч, дацэнт Інстытута журналістыкі БДУ, перакладчык:
– Перадусім бачыцца патрэба ў размежаванні разумення класікі на даследчыцкім і абыходкавым узроўнях. Сусветная класіка – ад “Рамаяны” – факусіруе промні агульначалавечай думкі і накіроўвае іх на душу чытача. Ці далучае пэўны твор пэўнай эпохі свой праменьчык да гэтага фокуса – і ёсць вызначальнай прыкметай яго “класічнасці”.
Колас з яго непарыўнай повяззю зямлі і чалавека, Гётэ з яго падсвядомым наканаваннем чалавеку быць адначасова і Мефістофелем, Рабле з яго саркастычнымі «выкрутасамі» адносна панавальнай (і, як выяўляецца, такой часовай) у грамадскай свядомасці ідэалогіі – тое, што не толькі канцэптуальна адлюстравала нацыянальную карціну свету пэўнага народа, зліло яе з Космасам, але і прайшло выпрабаванне Яго Вялікасцю Часам (менавіта з гэтай прычыны цяжка прыняць формулу “жывы класік”).
Класіка пасля калыханкі, усмактанай з малаком маці і пакінутай на дне яшчэ дзіцячай душы, далучаецца да стварэння чалавечага ў чалавеку, спрычыняецца да пошуку ім Праўды (праз Дастаеўскага, Руставелі, Ажэшку ці Пецёфі).
Але ўсе гэтыя развагі цьмянеюць перад глабальнымі цывілізацыйнымі зрухамі. Хто можа прадбачыць, якія ідэалы будуць панаваць праз стагоддзе?..

Арлен Кашкурэвіч, мастак:
– Калі твор не губляе значнасці хоць бы цягам стагоддзя, яго ўжо можна назваць класікай. Праблемы ў такім творы вырашаюцца на сусветным узроўні, маюць агульначалавечае значэнне.
Калі казаць менавіта пра літаратуру: мастацкая мова, нягледзячы на змены стыляў цягам многіх гадоў, не павінна губляць актуальнасці. Аднак патрэбны час для таго, каб вызначыць, хто класік. Здараецца, што яшчэ пры жыцці аўтара некаторыя яго творы абвяшчаюць класічнымі, як бывае, прыкладам, з нашымі мастакамі. Але мне з такім меркаваннем цяжка пагадзіцца. А вось з паэтаў назваў бы Барадуліна. Яго паэзія настолькі высокага кшталту, што яе ўжо цяпер можна назваць класічнай.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”, 15.03.2013

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам