ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Міжнародны літаратурны конкурс “Достигают счастья лишь в пути…”
У цэнтры ўвагі – энергетыка

Сучасная Беларусь

Сучасная Беларусь
Іншыя навіны

Да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня) у бібліятэцы арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Сучасная Беларусь”.


Экспазіцыя налічвае каля 200 найноўшых выданняў. На ёй прадстаўлены кнігі, якія расказваюць пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці, дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай, навуковай і культурнай сферах, знешнепалітычныя і знешнеэканамічныя сувязі. На выстаўцы знайшлі адлюстраванне лепшыя традыцыі беларускага народа, унікальныя прыродныя багацці краіны.

Раздзел “Краіна Беларусь” змяшчае выданні па гісторыі роднага краю, грамадска-палітычную і сацыяльную літаратуру пра сучасны стан рэспублікі і шляхі яе далейшага развіцця.

Раздзел “Вобразы мілыя роднага краю” прысвечаны запаведным куткам Беларусі, прыгажосці і багаццю яе прыроды, ахове навакольнага асяроддзя. Тут можна знайсці звесткі пра нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі.

Частка экспазіцыі адлюстроўвае сучасны партрэт культуры і мастацтва Беларусі. Дэманструюцца кнігі пра культурна-гістарычную спадчыну, помнікі культавай архітэктуры, цудоўныя мясціны нашай краіны; энцыклапедычныя даведнікі, фотаальбомы, буклеты, якія пацвярджаюць прывабны імідж рэспублікі.

Чытачы і наведвальнікі маюць магчымасць азнаёміцца з самымі новымі кнігамі беларускіх выдавецтваў, якія пабачылі свет ў апошнія тры гады.

Экспазіцыя разлічана на шырокую аўдыторыю.

Выстаўка размешчана ў кальцавым калідоры 2-га паверха і будзе дэманстравацца з 1 ліпеня да 1 верасня 2016 г.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам