ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Урачыстае адкрыццё Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў – 2024
Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну
Іншыя навіны

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Да канца XIX стагоддзя еўрапейская культура ўпершыню пасля Рэнесансу назапасіла сілы для мастацкага ўзлёту. Вытанчаны эпізод еўрапейскай гісторыі, які атрымаў назву «Belle epoch» – “Цудоўная эпоха”, стаў вяршыняй росквіту мастацтваў і рамёстваў. Творы мастакоў, архітэктараў, дызайнераў, паэтаў і музыкаў гэтага перыяду служаць узорамі вытанчанага мастацкага густу. У Расіі гэты час стаў Сярэбраным векам рускай культуры.

Мадэрн, арт нуво, югендстыль, сэцэсіён – так называюць гэтую эпоху ў розных краінах. Вытанчаная эстэтыка, рафінаваны шык, элегантная пачуццёвасць, напышлівая плаўнасць ліній і мудрагелістыя арнаменты – вось што такое стыль мадэрн, які ахапіў усе бакі чалавечага жыцця: ад архітэктуры да прадметаў побыту. Майстры новага стылю ператваралі звычайныя рэчы інтэр’еру ва ўнікальныя творы мастацтва, а творы мастацтва станавіліся элементам паўсядзённага жыцця. Мастакі чэрпалі натхненне ў жывой прыродзе, дэкарыруючы свае працы ўзорамі са стылізаванымі малюнкамі кветак на павойных сцяблінках, вінаграднай лазы, матылькоў, стракоз, паўлінавых пёраў.

На выставе стыль мадэрн паўстае ў шырокім тэматычным дыяпазоне і разнастайнасці жанраў. Экспазіцыя дазваляе адчуць вечную прыгажосць “Цудоўнай эпохі” і віртуознасць выканання шэдэўраў гэтага часу. Увазе наведвальнікаў прапанаваны маляўнічыя выданні, у якіх можна ўбачыць панараму развіцця стылю і захапіцца працамі майстроў найвышэйшага ўзроўню.

Tryumf_styliu1_bel.png

Яркім увасабленнем мадэрну ў жывапісе сталі работы мастакоў Альфонса Мухі і Густава Клімта, рэпрадукцыі якіх займаюць заўважнае месца ў экспазіцыі. Каб апісаць стыль мадэрн, часта проста кажуць “стыль Мухі”. Вытанчаная паэзія форм і ліній, кветкавая феерыя арнаментаў, далікатная чароўнасць жаночых вобразаў, прадстаўленых на выставе, з’яўляюцца ўвасабленнем усяго самага прыгожага, загадкавага, пачуццёвага. Не менш раскошныя жаночыя вобразы Густава Клімта. Камплект з постарамі аўтарытэтнага нямецкага выдавецтва “Taschen” дазволіць больш уважліва разгледзець і палюбавацца самай знакамітай карцінай Клімта “Пацалунак” і іншымі творамі майстра.

Частка экспазіцыі адведзена альбомам і рэпрадукцыям прадстаўнікоў рускага мадэрну. Леў Бакст, Міхаіл Урубель, Іван Білібін, Канстанцін Сомаў і іншыя мастакі сфарміравалі ў Расіі новы стыль з яго характэрнымі рысамі, але адначасова і сам новы стыль паўплываў на творчасць многіх майстроў таго часу. Сярод кніг пра мадэрн у рускай архітэктуры важнае месца займае праца цудоўнага мастацтвазнаўцы Марыі Нашчокінай “Московский модерн”.

Экспазіцыю дапаўняюць ілюстрацыйныя матэрыялы аб сусветным мадэрне, які ярка ўвасобіўся ў шкле і дзіўных вітражах, у элегантным строі інтэр’ераў, у невялікіх прадметах побыту і многае іншае. Альбом буйнога фармату У.Р. Лісоўскага “Стиль модерн в архитектуре” дэманструе на сваіх старонках напышлівыя крацістыя балконы дамоў і асабнякоў свету. Побач прадстаўлены альбомы вялікага іспанскага архітэктара Антоніа Гаўдзі. Наведвальнікаў выставы несумненна прыцягне раскошнае выданне “История моды” з калекцыямі Інстытута касцюма Кіёта, дзе тэма прыгажосці і жаноцкасці ўвасобілася ў пышных строях “Цудоўнай эпохі”.


Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам