ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя кнігі Зіновія Прыгодзіча
Ахова водных рэсурсаў: міжнародны і нацыянальны вопыт

Віртуоз партрэта

Віртуоз партрэта
Іншыя навіны

З 16 сакавіка па 10 красавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка “Віртуоз партрэта”, прысвечаная 230-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Арэста Адамавіча Кіпрэнскага (1782–1836).


“Нават у знешніх праявах лад жыцця мастака павінен абсалютна адрознівацца ад ладу жыцця астатніх людзей. Яны браміны, вышэйшая каста, акультураныя не па нараджэнні, але праз самаасвячэнне…” – гэтыя словы Ф. Шлегеля перадаюць самым дакладным чынам сутнасць жыццёвага і творчага шляху жывапісца, партрэтыста, графіка, прадстаўніка рамантызму А. Кіпрэнскага.

Бастард, у шэсць гадоў аддадзены ў падрыхтоўчы клас Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, выдатна скончыўшы яе, ён за дзесяцігоддзе пасля выхаду са сцен акадэміі паспеў стварыць бліскучую серыю графічных партрэтаў сучаснікаў: удзельнікаў Айчыннай вайны 1812 года – П. Аленіна, А. Тамілава, М. Мураў’ёва; прадстаўнікоў інтэлігенцыі – гравёра М.Уткіна, мастака А. Варнека; паэтаў – К. Бацюшкава, А. Пушкіна, В. Жукоўскага; абаяльных сучасніц – В. Тамілавай, Н. Качубей. Рэпрадукцыі гэтых і шматлікіх іншых партрэтаў склалі аснову экспазіцыі.

Экспанаты выстаўкі асвятляюць юныя гады “ўлюбёнца музы легкакрылай”, яго ўпарты пошук свайго шляху ў мастацтве.

На выстаўцы таксама прадстаўлены “неапалітанскі перыяд” творчасці А. Кіпрэнскага. Гэта рэпрадукцыі знакамітых палотнаў “Чытачы газет у Неапалі”, “Цібурцінская сівіла”, “Варажэя са свечкай”, “Выгляд Везувія” і шматлікія іншыя. Пра сваю паездку мастак пісаў: “Я паехаў у Італію, адзіную маючы мэту – прынесці ў Расію плён больш спелага таленту майго…”.

Памёр А. Кіпрэнскі у Італіі, на “радзіме мастацтваў”, пахаваны ў Рыме, дзе на сродкі рускіх мастакоў у царкве Сант-Андрэа ўсталявана памятная стэла.

Усяго ж на выстаўцы прадстаўлена каля 80 дакументаў. Акрамя рэпрадукцый карцін А. Кіпрэнскага, – перапіска і дзённікі мастака, мемуары пра яго, манаграфіі Д.У. Сараб’янава і І.М. Бачарова, прысвечаныя жывапісцу, а таксама найцікавейшыя выданні – “Люди Александровской эпохи на портретах О. Кипренского“ (2004) Я.М. Перкіна, “Русский рисунок XVIII – начала XX века” (1989) вядомага гісторыка мастацтваў Г.Г. Паспелава і іншыя.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам