ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Маналог: вольная творчасць
Сустракаючыся з Шанхаем, заключаем у абдымкі свет

Вялікае Княства Літоўскае: да 770-годдзя з часу ўтварэння

Вялікае Княства Літоўскае: да 770-годдзя з часу ўтварэння
Іншыя навіны

З 24 верасня па 31 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вялікае Княства Літоўскае: да 770-годдзя з часу ўтварэння (1240-я – 1795 гг.)”.


На выставачных паліцах прадстаўлена больш за 400 дакументаў, прысвечаных Вялікаму Княству Літоўскаму. Пачынаецца экспазіцыя з выданняў, у якіх адлюстраваны дзяржаўна-прававы лад і сістэма кіравання ў ВКЛ. Сярод экспанатаў – дакументы тых часоў: акты, статуты, метрыкі, прывілеі і інш. Тут таксама прадстаўлены шматлікія даследаванні, якія раскрываюць гістарычны шлях дзяржавы, яе духоўнае і культурнае жыццё.

Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца з працамі В. Ластоўскага, У. Ігнатоўскага, У. Пічэты, М. Любаўскага, а таксама з працамі сучасных гісторыкаў С. Рыбчонка, Я. Анішчанкі, А. Краўцэвіча, А. Катлярчука, Г. Сагановіча, М. Ермаловіча, В. Насевіча і інш.

Працягвае экспазіцыю раздзел “Гарады, мястэчкі, замкі ВКЛ”, які змяшчае дакументы пра гістарычную спадчыну, культурнае багацце старажытных беларускіх гарадоў.

Цікавымі будуць і матэрыялы раздзела “Славутыя асобы ВКЛ”, у якім сабраны навуковыя даследаванні, манаграфіі, прысвечаныя вядомым дзеячам гісторыі і культуры: Міндоўгу, Вітаўту, Гедыміну, Ф. Скарыне, С. Буднаму, М. Гусоўскаму і інш.

Завяршае экспазіцыю беларуская мастацкая літаратура пра Вялікае Княства Літоўскае. У раздзел увайшлі творы Я. Чачота, У. Караткевіча, В. Чаропкі, У. Арлова, Л. Дайнекі, В. Іпатавай і інш.

Кантактны тэлефон: 293-27-16.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам