ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праблемы падрыхтоўкі спецыялістаў у сферы інфармацыі і камунікацыі
Раскіданае шчасце. Чым зразумелы Купала

Вялікі дзякуй за пераможны май!

Вялікі дзякуй за пераможны май!
Іншыя навіны

Вялікай Перамозе Нацыянальная бібліятэка Беларусі прысвячае тэматычную кніжную выстаўку “Вялікі дзякуй за пераможны май!”, якая праходзіць з 19 красавіка па 15 мая.


У экспазіцыі прадстаўлена звыш 150 кніг, якія выдадзены за апошнія тры гады і апавядаюць пра гераізм, мужнасць і стойкасць савецкіх людзей у гады Вялікай Айчынай вайны. Гэта і апавяданні пра ўнікальныя чалавечыя лёсы, невядомыя ці малавядомыя ваенныя падзеі, інтэрнацыянальны характар подзвігаў, якія здзяйсняліся ў імя Перамогі. Галоўны сэнс твораў – свяшчэнная памяць пра тых, хто заваяваў права на несмяротнасць самай дарагой цаной – цаной жыцця.

Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчынай вайне 1941–1945 гг. навечна застанецца ў гераічным летапісе Беларусі як сімвал нацыянальнай гордасці, воінскай славы і доблесці. Менавіта беларусы першымі прынялі на сябе вераломны ўдар фашысцкіх захопнікаў 22 чэрвеня 1941 г. Тысячы нашых суайчыннікаў змагаліся ў гэтай вайне. У бязлітаснай барацьбе з ворагам яны паказвалі прыклады мужнасці, стойкасці і гераізму, выконвалі адказныя задачы па абароне Айчыны.

Перамога вяршылася не толькі ў буйных змаганнях, але і ў баях за кожную вышыню, кожны населены пункт, кожны горад, кожную вёску.

На месцах кровапралітных баёў каля гарадоў і населеных пунктаў сёння стаяць мемарыялы, помнікі і абеліскі, да іх зноў і зноў прыходзяць людзі старэйшага і маладога пакаленняў, каб пакланіцца несмяротнаму подзвігу землякоў. Памяць пра герояў увекавечана ў назвах вуліц, плошчаў, сквераў.

Наш свяшчэнны абавязак – захоўваць гэтую гераічную спадчыну, баявыя традыцыі беларускага народа, перадаваць новаму пакаленню самае святое пачуццё – любоў да Радзімы, суверэннай і незалежнай Беларусі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам