ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Віртуальная чытальная зала для бібліятэк Брэста
Адважныя парашутысты

Выстаўка да Міжнароднага дня роднай мовы

Выстаўка да Міжнароднага дня роднай мовы
Іншыя навіны

21 лютага ў музеі кнігі будзе ўрачыста прадстаўлены ўнікальны рукапіс – пераклад Евангелля на беларускую мову Міхася Міцкевіча, малодшага брата Якуба Коласа.

Імпрэза адбудзецца пры ўдзеле Марыі Міцкевіч, унучкі Якуба Коласа, якая зачытае ўрыўкі з твора знакамітага родзіча і перадасць у фонд бібліятэкі некаторыя рарытэтныя выданні.

Толькі адзін дзень на выстаўцы будзе экспанавацца ўнікальны рукапіс перакладу Евангелля (чатыры сшыткі), які захоўваецца ў Марыі Міцкевіч. Са згоды спадкаемцы алічбаваная версія рукапісу ўжо даступна чытачам бібліятэкі.

Міхась Міцкевіч (1897–1991, творчы псеўданім Антось Галіна) – дзеяч беларускай культуры, пісьменнік, настаўнік, публіцыст, перакладчык. Нарадзіўся ў сям’і Міхася і Ганны Міцкевічаў у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага павета. Як і яго брат Якуб Колас, вучыўся ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, працаваў у галіне народнай асветы, займаўся развіццём беларускіх школ. Міхась Міцкевіч – аўтар публіцыстычных і мастацкіх твораў, прысвечаных самавызначэнню беларусаў і моўнаму пытанню. Ён таксама склаў каля дзясятка чытанак і кніг для дзяцей пра скаўцкі рух.

Жыццё Міхася Міцкевіча было звязана з многімі краінамі – Расійскай імперыяй, Польшчай, Германіяй, ЗША, але душою ён заўсёды заставаўся з Беларуссю. У 1960-х гадах, жывучы ў ЗША, ён пераклаў Евангелле з царкоўнаславянскай на беларускую мову. Выдадзены былі толькі два першыя Евангеллі – паводле Мацвея і паводле Марка. Цалкам пераклад не друкаваўся.

Падчас мерапрыемства Марыя Міцкевіч перадасць у фонд бібліятэкі некаторыя рарытэтныя выданні Міхася Міцкевіча. Наведвальнікі выстаўкі змогуць пазнаёміцца са спадчынай нашага слаўнага земляка, які здолеў зрабіць шмат для захавання і адраджэння матчынай мовы.


Мерапрыемства пачнецца а 12-й гадзіне ў музеі кнігі (пам. 347).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял прадастаўлены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам