ГалоўнаяНавіны

Навіны

“Чэхаўская атмасфера” ў галоўнай кніжніцы: па матэрыялах БД “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў прэсе”

5 Сак 2025

Працягваем знаёміць чытачоў і наведвальнікаў інтэрнэт-партала з інфармацыйным праектам “Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе”, які папулярызуе іміджавую базу даных галоўнай кніжніцы краіны і дазваляе сачыць за найбольш актуальнымі бібліятэчнымі навінамі ў адлюстраванні перыядычных выданняў і інтэрнэт-крыніц.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў сучаснай прэсе

Дэлегацыя з Беларусі на гасціннай яраслаўскай зямлі

4 Сак 2025

20–21 лютага ў г. Яраслаўлі (Расійская Федэрацыя) адбылася XVI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Яраслаў Мудры. Праблемы вывучэння, захавання і інтэрпрэтацыі гісторыка-культурнай спадчыны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

3–9 сакавіка 1945 года. 10 тыдняў да Перамогі

4 Сак 2025

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944–1945 гг., якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Сустрэча з адвакатам аб легалізацыі самавольна занятых участкаў зямлі і законных спосабах размяшчэння будынкаў

3 Сак 2025

28 лютага Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках сумесных мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная сустрэча з адвакатам па тэме “«Зямельная амністыя»: зямельныя спрэчкі, самавольныя пабудовы, пустуючыя дамы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Рэспубліканскі семінар “Гісторыя Праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”

3 Сак 2025

21 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца рэспубліканскі семінар “Гісторыя праваслаўя роднага краю: вопыт і методыка вывучэння”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Навіны Кітая ў віртуальным цэнтры “Адкрытая інфармацыя”

3 Сак 2025

Кітайскі цэнтр кнігі (пам. 207g) спяшаецца падзяліцца з вамі радаснай навіной – у падраздзеле цэнтра ў віртуальным сэрвісе “Адкрытая інфармацыя” з’явілася новая старонка “Навіны Кітая”, дзе сабраны спасылкі на найбуйнейшыя афіцыйныя рэсурсы навін Паднябеснай: інфармацыйнае агенцтва Сіньхуа, часопісы “Китай”, “Beijing review” і “Women of China”, газету “Жэньминь жибао” і іншыя цікавыя і карысныя рэсурсы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Стартаваў конкурс “Заўтра быў Мір”

3 Сак 2025

Расійская дзяржаўная бібліятэка для моладзі аб’яўляе аб старце Усерасійскага маладзёжнага конкурсу кароткага відэа “Заўтра быў Мір”, прысвечанага 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (з міжнародным удзелам). Медыя праект рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

Навіны бібліятэк

Жанчыны Беларусі ў навуцы

3 Сак 2025

З 3 па 23 сакавіка ў навуковай чытальнай зале (пам. 206) арганізавана кніжная выстаўка “Жанчыны Беларусі ў навуцы”, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня (8 сакавіка).

Кніжныя выстаўкі

Душой імкнуцца да святла

1 Сак 2025

З 1 сакавіка па 20 красавіка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Душой імкнуцца да святла”, прысвечаная 65-годдзю пісьменніка, паэта Віктара Анатольевіча Шніпа.

Кніжныя выстаўкі

Вынікі дзейнасці Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” у 2024 годзе

28 Лют 2025

28 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася канферэнцыя па падвядзенні вынікаў дзейнасці Першамайскай раённай г. Мінска арганізацыі РГА “Белая Русь” у 2024 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“За мірнае неба!”: новы выставачны праект адкрыўся ў бібліятэцы

27 Лют 2025

27 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “За мірнае неба!”, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.

Выставачныя мультыпраекты

Як мінулае фарміруе сучаснасць: дыялог з Ірынай Масляніцынай

27 Лют 2025

26 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) адбылася сустрэча з пісьменніцай, гісторыкам і публіцыстам Ірынай Масляніцынай. Мерапрыемства прайшло ў межах цыкла “20 пытанняў пісьменніку”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Занятак “Пошук навуковай інфармацыі ў Інтэрнэце” наведалі студэнты МДЛУ

27 Лют 2025

26 лютага групы студэнтаў МДЛУ ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта наведалі практычныя заняткі “Пошук навуковай інфармацыі ў Інтэрнэце”. Яны вывучалі электронныя інфармацыйныя рэсурсы адкрытага доступу ў рамках цыкла заняткаў “Школа даследчыка”.

Бібліятэка анлайн

Паказаць болей
Бібліятэкарам
Віртуальныя праекты