З 22 чэрвеня па 11 ліпеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “З памяццю ў сэрцы”, прымеркаваная да 75-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945).
Беларусь у ліку першых савецкіх рэспублік падверглася нападзенню ворага і стала арэнай вялікіх баявых дзеянняў. Па яе тэрыторыі на мінска-смаленскім напрамку наступала самая моцная групіроўка нямецкай арміі.
Выданні, прадстаўленыя ў экспазіцыі, раскажуць наведвальнікам выстаўкі пра тое, што адбывалася ў свеце напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, пра нападзенне фашысцкай Германіі на СССР, подзвіг абаронцаў Брэсцкай крэпасці, акупацыйны рэжым, трагічныя падзеі лета 1941 года, якія былі пераадолены і саступілі месца рашучым дзеянням у абароне, і інш. У шэрагу кніг падаюцца навуковыя, аб’ектыўныя звесткі пра падзеі вайны з першакрыніц, некаторыя з якіх доўга заставаліся малавядомымі.
Сярод экспанатаў – энцыклапедычныя і даведачныя выданні, манаграфіі, зборнікі навуковых канферэнцый, вучэбныя дапаможнікі.
Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.