ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё выстаўкі графічных работ
Пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Міждзяржсавета ЕўрАзЭС

Заснавальнік нямецкага Адраджэння

Заснавальнік нямецкага Адраджэння
Іншыя навіны

З 21 мая па 11 ліпеня ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка "Заснавальнік нямецкага Адраджэння" да 540-годдзя з дня нараджэння нямецкага жывапісца i графіка, тэарэтыка мастацтва Альбрэхта Дзюрэра (1471–1528).


Багацце фантазіі, глыбіня творчай думкі, майстэрства мастака найбольш поўна выявіліся ў галіне гравюры, таму ёй па праве належыць вядучая роля ў яго творчасці. Ён упершыню падняў гравюру да ўзроўню высокага мастацтва, да якога раней адносілі толькі жывапіс і скульптуру. Графіка мастака незвычайна багатая і разнастайная і па тэхніках (ксілаграфія, гравюра на медзі, сухая іголка, афорт), і па сюжэтах (міфалагічныя, біблейскія, сучасныя), і па жанрах (ілюстрацыя, партрэт, бытавая тэма). Вялікую вядомасць майстру прынесла серыя з 15 гравюр на дрэве "Апакаліпсіс" (1498), а таксама два вялікія графічныя цыклы, прысвечаныя пакутам Хрыста "Вялікія пакуты" (1498–1510), "Малыя пакуты" (1507–1513). Вяршыня графічнага стылю Дзюрэра – майстэрскія гравюры 1513–1514 гг. ("Коннік, смерць і д’ябал", "Меланхолія", "Св. Іеранім").

Маляўнічыя творы мастака па сваім узроўні не менш значныя: "Пакланенне вешчуноў" (1504), "Марыя з дзіцём" (1512), "Адам і Ева" (1507). Апошняй вялікай жывапіснай работай Дзюрэра была "Чатыры апосталы" (1526) – запавет мастака, у якім выразіўся вобраз чалавека, які ўвасобіў веліч яго духоўнай сілы.

Незвычайная мастацкасць, шырыня інтарэсаў, рознабаковасць ведаў дазваляюць паставіць Альбрэхта Дзюрэра ў адзін рад з такімі ўслаўленымі майстрамі Адраджэння, як Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 дакументаў. Гэта кнігі, часопісы, электронныя рэсурсы, паштоўкі, эстампы і рэпрадукцыі, прысвечаныя заснавальніку нямецкага Адраджэння.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца творчасцю мастака.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам