ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заснавальнік нямецкага Адраджэння
Візіт дэлегацыі г. Омска

Пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД і Міждзяржсавета ЕўрАзЭС

Іншыя навіны

19 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, Міждзяржсавета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў урадаў і Міждзяржсавета ЕўрАзЭС (вышэйшага органа Мытнага саюза) на ўзроўні кіраўнікоў урадаў.


Падчас пасяджэнняў Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў разглядаліся пытанні, якія датычацца праекта Дагавора аб зоне свабоднага гандлю, праекта Міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц СНД на перыяд да 2020 года, мерапрыемстваў па правядзенні ў 2011-м Года павышэння харчовай бяспекі ў СНД. Бакі разгледзелі ход падрыхтоўкі міждзяржаўнай выстаўкі, прысвечанай 20-годдзю СНД, пытанні супрацоўніцтва дзяржаў у галіне мірнага атама, а таксама ў сферы культуры, мастацтва, адукацыі і навукі.

На пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі работу Мытнага саюза і фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы. Асаблівая ўвага была нададзена выкананню мерапрыемстваў плана сумесных мер па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансавага крызісу. Акрамя гэтага, прэм'ер-міністры разгледзелі арганізацыйныя аспекты стварэння суда ЕўрАзЭС – прававога механізму для вырашэння спрэчак у рамках ЕўрАзЭС і Мытнага саюза.

Па выніках пасяджэнняў падпісаны шэраг дамоў і пагадненняў.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам