ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт парламенцкай дэлегацыі Ірана
“Родны мой горад, любоў мая…”

Зазірнуць у таямніцы лёсу: з гісторыі беларускіх родаў

Зазірнуць у таямніцы лёсу: з гісторыі беларускіх родаў
Іншыя навіны

З 25 жніўня па 29 верасня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Зазірнуць у таямніцы лёсу: з гісторыі беларускіх родаў”, на якой прадстаўлены творы, прысвечаныя генеалогіі і геральдыцы Беларусі.


Вывучэнне гісторыі – частка культуры, без якой мы не можам самаўсвядоміць сябе, адказаць на фундаментальнае пытанне – хто мы такія. У сучасны момант цікавасць да беларускай сімволікі, геральдыкі і генеалогіі надзвычай вялікая. Прычым гэты інтарэс праяўляецца двоесна: з аднаго боку – цікавасць да гісторыі краіны, свайго народа ўвогуле; з другога – да лёсу сваёй сям’і, роду. Пра гэта сведчыць значнае павышэнне попыту на гістарычную і геральдычна-генеалагічную літаратуру ў бібліятэцы.

На тэматычнай кніжнай выстаўцы прадстаўлены творы вядомых беларускіх даследчыкаў А. Нарбута, А. Статкевіча-Чабаганава, А. Шаланды, С. Рыбчонка, А. Залівакі і іншых, якія займаюцца вывучэннем радаводаў высакародных саслоўяў краіны.

Экспазіцыя пазнаёміць з выданнямі серыі “Летопись белорусской шляхты”, заснаванай А. Статкевічам-Чабаганавым, якая прысвечана старажытным беларускім родам і змяшчае цікавыя факты з гісторыі прадстаўнікоў беларускай шляхты, копіі гістарычных дакументаў і фотаздымкі. Каштоўным для наведвальнікаў стане і шматтомнае выданне «Гербоўнік беларускай шляхты», выдадзенае Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі. Сярод матэрыялаў – выданні дарэвалюцыйнага часу, аўтарамі якіх з’яўляюцца А. Банецкі, Б. Папроцкі, К. Нясецкі, А. Каяловіч і інш.

Цікавым будзе раздзел, прысвечаны гісторыі тытулаваных родаў, дзе размешчана інфармацыя пра Радзівілаў, Тышкевічаў, Ваньковічаў, Валовічаў. Так, род Радзівілаў, адзін з найбольш славутых родаў еўрапейскай арыстакратыі, які бярэ пачатак у старажытнасці, і да сённяшняга дня не спыніў свайго існавання.

Завяршаюць выстаўку кнігі, напісаныя людзьмі, зацікаўленымі вывучэннем гісторыі сваёй сям’і і стварэннем радаводу.

Экспазіцыя змяшчае каля 180 дакументаў.

Кантактны тэлефон: 8 (017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам