25 жніўня ў рамках візіту ў Рэспубліку Беларусь Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведала парламенцкая дэлегацыя Ісламскай Рэспублікі Іран.
Дэлегацыю ўзначаліў кіраўнік групы Сходу ісламскага савета Ісламскай Рэспублікі Іран па супрацоўніцтве з парламентам Рэспублікі Беларусь Алі Каідзі.
Для гасцей была праведзена аглядная экскурсія па будынку Нацыянальнай бібліятэкі, падчас якой дырэктар Раман Матульскі расказаў пра гісторыю і рэсурсы бібліятэкі, яе магчымасці як інфармацыйнага і сацыякультурнага цэнтра краіны. Удзельнікі экскурсіі азнаёміліся таксама з архітэктурнымі асаблівасцямі і мастацкім афармленнем будынка.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 80, 293 27 56.
E-mail: pr@nlb.by