ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя выдавецкай серыі “Мастацкая Скарыніяна”
Родная мова – крыніца натхнення

Збіральнік помнікаў народнай творчасці

Збіральнік помнікаў народнай творчасці
Іншыя навіны

З 10 лютага ў музеі кнігі працуе выстаўка “Збіральнік помнікаў народнай творчасці”, прысвечаная 190-годдзю з дня нараджэння П.В. Шэйна – вядомага беларускага і рускага этнографа, фалькларыста, лінгвіста і педагога.


Павел Васілевіч Шэйн (1826–1900) нарадзіўся ў Магілёве ў сям’і гандляра-яўрэя. Па стане здароўя не меў магчымасці скончыць яўрэйскае вучылішча, займаўся дома пад кіраўніцтвам равіна. Пасля вучыўся ў нямецкім вучылішчы пры лютэранскай царкве Св. Міхаіла (Масква), дзе атрымаў званне хатняга настаўніка. У 1850-х і 1-й палове 1860-х гадоў настаўнічаў, у тым ліку ў Ясна-Палянскай школе Льва Талстога, працаваў выкладчыкам у розных павятовых вучылішчах і гімназіях Тулы, Віцебска, Калугі і інш. З 1881 г. у – Пецярбургу.

Збіральніцкую дзейнасць пачаў у сярэдзіне 1850-х гадоў, у Беларусі (Віцебску) – у сярэдзіне 1860-х. У 1867 г. распрацаваў і выдаў падрабязную “Программу для собирания памятников народного творчества” – адну з першых спецыяльных фальклорных праграм.

Павел Васілевіч Шэйн – складальнік зборнікаў “Русские народные песни” (1870), “Белорусские народные песни” (1874), “Великорус в своих песнях, обрядах, обычаях, верованиях, сказках, легендах и т.п.” (т. 1, вып. 1–2, 1898–1902) і інш. Асноўныя фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы па Беларусі найбольш поўна прадстаўлены ў кнізе “Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края” (т. 1–3, 1887–1902). Шэйн з’яўляецца таксама аўтарам шэрагу артыкулаў, рэцэнзій, нататак, якія змяшчаліся ў розных навуковых выданнях.

На выстаўцы прадстаўлены прыжыццёвыя выданні Паўла Шэйна – даследаванні па этнаграфіі і фалькларыстыцы, якія з’яўляюцца найкаштоўнейшымі крыніцамі звестак пра побыт і культуру беларусаў 2-й паловы ХІХ стагоддзя. Асаблівую ўвагу прыцягваюць кнігі з аўтографамі, адрасаванымі філолагу, заснавальніку беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографу, фалькларысту Я.Ф. Карскаму, гісторыку П.М. Жуковічу і інш.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам