ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гартаючы старонкі юрыдычнай перыёдыкі
Адданасць роднаму слову і літаратуры

Жыццё, выказанае словам

Жыццё, выказанае словам
Іншыя навіны

З 1 па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Жыццё, выказанае словам”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, перакладчыка, кінадраматурга В.У. Адамчыка (1933–2001).


Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1988) і Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1980), Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык імкнуўся вызначыць для сябе тое адзінае, што для мастака можа скласці мэту і сэнс, – спасціжэнне душы народа, праўды гістарычнага лёсу і жыцця. Значную колькасць сваіх твораў ён напісаў, абапіраючыся на асабістыя ўспаміны і перажыванні.

Экспазіцыю адкрываюць творы В. Адамчыка, сярод якіх – асобныя выданні раманаў, зборы твораў і публікацыі ў перыёдыцы за розныя гады (апавяданні, эсэ, дзённікі).

Найбольш значным творчым дасягненнем пісьменніка з’яўляецца тэтралогія, прысвечаная Заходняй Беларусі (уключае раманы “Чужая бацькаўшчына” (1978), “Год нулявы” (1983), “І скажа той, хто народзіцца” (1987), “Голас крыві брата твайго” (1990)). Іх аб’ядноўвае дэталёвае апісанне штодзённага вясковага побыту і прыродных з’яў, сакавітая народная мова персанажаў, імкненне да сацыяльна-псіхалагічнага даследавання чалавека. Не менш ярка праявіўся талент Вячаслава Уладзіміравіча пры напісанні апавяданняў, якія называюць “вершамі ў прозе”.

Варта адзначыць дзейнасць пісьменніка ў якасці сцэнарыста дакументальных фільмаў “Іван Мележ” (1977), “Валянцін Таўлай” (1978), “Дзядзька Якуб” (1989).

У раздзеле “Пачуццё стылю” можна пазнаёміцца як з перакладамі самога Вячаслава Адамчыка (зборнік балгарскіх народных казак “Незвычайны асілак” (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.), так і са шматлікімі варыяцыямі твораў пісьменніка на рускай, украінскай, англійскай, нямецкай, французскай і іншых мовах.

Асобна прадстаўлены кнігі, артыкулы і энцыклапедычныя матэрыялы, прысвечаныя жыццю і літаратурнай спадчыне В.У. Адамчыка.

Усяго на выстаўцы сабрана каля 130 дакументаў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам