ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жыццё, выказанае словам
Процідзеянне карупцыі: заканадаўства, вопыт, праблемы

Адданасць роднаму слову і літаратуры

Адданасць роднаму слову і літаратуры
Іншыя навіны

З 1 па 30 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Адданасць роднаму слову і літаратуры”, прысвечаная 80-годдзю беларускага літаратуразнаўца, педагога, метадыста, арганізатара навукі В.Я. Ляшук.


Асноўныя кірункі навуковай творчасці Веры Якаўлеўны Ляшук – літаратурнае краязнаўства Брэстчыны, даследаванне твораў беларускай дзіцячай літаратуры, пытанняў методыкі выкладання беларускай і рускай моў у школе, праблем педагогікі вышэйшай школы.

Працы даследчыцы вызначаюцца практычнай накіраванасцю, актуальнасцю і змястоўнасцю. У іх Вера Якаўлеўна паўстае глыбокім аналітыкам, даследчыкам гістарычных літаратурных з’яў, чалавекам энцыклапедычных ведаў, метадыстам з арыгінальнай і практычна выверанай канцэпцыяй.

У раздзеле “Талент педагога і метадыста” прадстаўлены аўтарскія працы: “Краеведение как средство повышения эффективности учебно-воспитательной работы по литературе в школах Белоруссии: автореферат на соискание ученой степени кандидата педагогических наук” (1974), “Краязнаўчы матэрыял на ўроках літаратуры” (1980), “Урокі пазакласнага чытання” (1984), “Вывучэнне эпічных твораў” (1987 ), “Лабараторныя заняткі па методыцы выкладання беларускай літаратуры” (1988), “Літаратурнае краязнаўства ў школе” (1991), “Вывучэнне беларускай літаратуры ў школе: гісторыка-метадычны нарыс” (1994).

Акрамя тэматычных выданняў, тут змешчаны дапаможнікі для настаўніка, прысвечаныя творчасці асобных пісьменнікаў: І. Мележа, Я. Коласа, А. Міцкевіча, Я. Брыля, М. Багдановіча, К. Крапівы і інш. Некаторыя з іх выдадзены ў серыі “Бібліятэка настаўніка”.

Экспазіцыю працягваюць кнігі, якія былі падрыхтаваны Верай Якаўлеўнай у суаўтарстве: “Матэрыялы для пазакласнай работы па беларускай літаратуры” (1971), “Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры” (1992), “Методыка выкладання беларускай літаратуры” (1999, 2002), “Літаратурная Берасцейшчына” (2008) і інш.

На выстаўцы можна пазнаёміцца з выданнямі, у якіх В. Ляшук, выступае як аўтар-складальнік, укладальнік і рэдактар.

Раздзел “З любоўю і годнасцю” ўключае шматлікія аўтарскія публікацыі, якія змешчаны ў часопісах і калектыўных зборніках.

Матэрыялы раздзела “З верай па жыцці” больш падрабязна пазнаёмяць з жыццём і творчасцю нястомнага працаўніка юбіляра. Свае артыкулы ёй прысвяцілі І. Саламевіч, Т. Махнач, Т. Федзюкова, Н. Левічава, Г. Ішчанка, Г. Снітко і інш.

Выстаўка багата ілюстравана фотаздымкамі.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам