ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Таленавіты вучоны, карпатлівы даследчык
Музыка – мова душы

Жывапісец шчасця

Жывапісец шчасця
Іншыя навіны

C 25 лютага па 14 сакавіка ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) праходзіць выстаўка «Жывапісец шчасця», прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння французскага жывапісца, графіка, скульптара, аднаго з вядучых майстроў імпрэсіянізму Агюста Рэнуара (1841–1919).


Агюст Рэнуар – адзін з самых жыццялюбівых мастакоў у гісторыі мастацтва. Яго звалі жывапісцам шчасця, майстрам гармоніі, паэтам дзяцей і жанчын. На карцінах Рэнуара адлюстраваны радасны, поўны ціхамірнасці свет, дзе няма месца суму і пакуце.

Значнае месца ў творчасці мастака займае партрэтны жывапіс. Для яго чалавек – гэта самае цудоўнае ў агульнай гармоніі свету. Рэнуар стварыў свой тып жаночай прыгажосці, які адрозніваецца жаноцкасцю і пяшчотай. «Дзяўчына з веерам», «Партрэт актрысы Жанны Самары», «Аголеная» – гэтыя светлыя, лёгкія, празрыстыя па колеры і малюнку партрэты сталі гімнам пачуццёвай і прыроднай прыгажосці. З асаблівым зачараваннем на палотнах мастака намаляваны дзіцячыя твары. Адчуваннем бесклапотнай жыццярадаснасці напоўнены цудоўныя вобразы на карцінах «Дзяўчынка з лейкай», «Дзяўчынка з абручом», «Дзяўчынка з пужкай» і інш.

Перыядам найвышэйшых дасягненняў у творчым жыцці Рэнуара былі 1870-я гады. У гэты час былі створаны такія шэдэўры, як «Ложа», «Арэлі», «Баль у Мулен дэ ла Галет». Жывапісец, аптыміст па натуры, праз усю творчасць пранёс любоў да адлюстравання свята паўсядзённага жыцця. Майстар заўсёды заставаўся верным свету прыгажосці, радасці і шчасця. Мастацтва Агюста Рэнуара – гэта заўсёды маладосць і ніколі завяданне.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 100 матэрыялаў. Гэта альбомы, кнігі, артыкулы, календары, рэпрадукцыі, паштоўкі і плакаты.

Кантактны тэлефон: 293-27-58.

               
                     
               
                     
               
                     

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам