ГалоўнаяНавіныЛітаратурныя гульні, тэсты
Больш чым цацка: у бібліятэцы адкрылася выстаўка лялек
«Маладнякоўскі» Бялінскі

“Ён меў прыроджаную душу паэта…”: ці памятаеце вы герояў твораў школьнай праграмы па беларускай літаратуры?

“Ён меў прыроджаную душу паэта…”: ці памятаеце вы герояў твораў школьнай праграмы па беларускай літаратуры?
Іншыя навіны

Наша літаратура багатая на яркія персанажы. З некаторымі з іх мы знаёмімся яшчэ ў школе. Прапануем вам тэст, які дапаможа праверыць, наколькі ўважлівымі вы былі на ўроках беларускай літаратуры.

Па цытатах з класічных твораў паспрабуйце здагадацца, пра якога героя ідзе гаворка. Праверыць сябе можна, клікнуўшы па карцінцы.

1.



26 кастрычніка 1870 года нарадзілася дачка мая. Апошняе, дваццатае, наша калена, адзінае маё дзіця. Жорсткі лёс, здымі з нас свой праклён, няхай загінуць толькі дзевятнаццаць пакаленняў. Злітуйся з гэтага маленькага камячка. Вазьмі мяне, калі гэта патрэбна, але няхай выжыве яна. Яна ж апошняя з роду. Упаваю на цябе.













Надзея Яноўская (Алена Дзімітрава)
a) Надзея Яноўская, “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча
б) Сташка Рэчыц, “Чорны замак Альшанскі” Уладзіміра Караткевіча
в) Анея, “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча
2.




Падняў раптоўна вочы, бачыць – на паркане
Стаіць дзяўчына ў белым ранішнім убранні,
Якое стан яе ледзь да грудзей хавае,
А шыю лебедзя і рукі адсланяе.













Тадэвуш (Міхал Жаброўскі) і Зося (Аліцыя Бахледа)
a) Машэка і Наталька, “Магіла льва” Янкі Купалы
б) Тадэвуш і Зося, “Пан Тадэвуш” Адама Міцкевіча
в) Васілёк і Галіна, “Ля вогнішч начлежных” Максіма Танка
3.


Ён меў прыроджаную душу паэта, і хоць сам не пісаў ні прозай, ні вершам, але кожнае апавяданне пра разбойнікаў, герояў, пра чары і цуды надзвычай яго займала, і кожную ноч ён засынаў не іначай, як слухаючы чарадзейныя гісторыі.













Пан Завальня (Уладзімір Гасцюхін)
a) Андрэй Беларэцкі, “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча
б) Пан Завальня, “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” Яна Баршчэўскага
в) Архіп Лінкевіч, “Роднае карэнне” Максіма Гарэцкага
4.


Я часам бачу, як цень мой адлучыцца ад мяне і пойдзе сабе недзе далёка-далёка! Праз высокія горы ідзе, над быстрымі рэчкамі і шчырымі барамі плыве, а пасля ізноў ка мне вернецца і ходзіць за мною следам, як бы сочыць мяне. Тады на мяне страх нападае. Ох, баюся я гэтага свайго ценю, як відма якога з таго свету, баюся!













Зоська (Вольга Сірына)
a) Ганна, “Сымон-музыка” Якуба Коласа
б) Вера, “Хто смяецца апошнім” Кандрата Крапівы
в) Зоська, “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы
5.


Вы думаеце, што мне міла паняверыць кроў шляхецкую? Я ж сам шляхціц, вам родны, але што ж рабіць? Служба – не дружба. Законы, міленькія, законы!













Кручкоў (Віктар Манаеў)
a) Кручкоў, “Пінская шляхта” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
б) Паніч, “Раскіданае гняздо” Янкі Купалы
в) Самахвальскі, “Несцерка” Віталя Вольскага
6.




Новае месца, новыя людзі і тая работа ў школе, якую трэба было распачынаць на гэтых днях і да якой ён так доўга гатаваўся, – усё гэта займала яго думкі, і яму было лёгка і добра, бо так многа новага і цікавага спадзяваўся ён спаткаць на першай сваёй дарозе незалежнай грамадскай працы.













Лабановіч (Эдуард Ізотаў)
a) Булановіч, “Кветка пажоўклая” Міхася Зарэцкагая”
б) Свеціловіч, “Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча
в) Лабановіч, “На ростанях” Якуба Коласа
7.




Глядзелі на яе, разважалі і – за малым выключэннем прыдзір з жанок – згаджаліся: выспела, нявеста, нічога не скажаш! Часам пры гэтых гаворках – асабліва жанкі – успаміналі яе маці-нябожчыцу, казалі, што дачка ва ўсім выйшла ў матку.













Ганна (Алена Барзова)
a) Ядвіся, “На ростанях” Якуба Коласа
б) Ганна, “Людзі на балоце” Івана Мележа
в) Волечка, “Пошукі будучыні” Кузьмы Чорнага
8.




Вы, напэўна, самі не раз наглядалі, як нашы свінні ахвотна валяюцца ў брудных лужынах. Гэта не што іншае, як цяга да тае самае стыхіі, у якой жылі іх даўнейшыя продкі. Я цалкам дапускаю, што ў гэтых продкаў маглі быць жабры…













Гарлахвацкі (Леанід Рахленка)
a) Гарлахвацкі, “Хто смяецца апошнім” Кандрата Крапівы
б) Туляга, “Хто смяецца апошнім” Кандрата Крапівы
в) Чарнавус, “Хто смяецца апошнім” Кандрата Крапівы
9.




… з першай запалкай яе напаткала няўдача, дзверы не загарэліся, запалка атухла. Тады яна сцягнула з галавы хустку і выліла на яе з суляі рэштку газы, запаліла другую запалку, – хустка пыхнула барвовым полымем, і яна, абпякаючы рукі, кінула яе на парог.













Сцепаніда (Ніна Русланава)
a) Вольга Ляновіч, “Гандлярка і паэт” Івана Шамякіна
б) Дзёмчыха, “Сотнікаў” Васіля Быкава
в) Сцепаніда, “Знак бяды” Васіля Быкава
10.


Ён стаміўся. Тры гадзіны каля аперацыйнага стала. Дзве цяжкія аперацыі. Асабліва стаміла апошняя – на дзіцяці. Аперацыі на дзецях заўсёды стамлялі яго. Колькі год практыкі, слава лепшага хірурга вобласці,
а хваляваўся ён сёння, як студэнт.













Яраш (буктрэйлер да рамана)
a) Шыковіч, “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна
б) Яраш, “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна
в) Савіч, “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна

У якасці ілюстрацый выкарыстаны кадры з экранізацый класікі беларускай літаратуры.

Тэст падрыхтаваны Ганнай Солушка і Янай Паляшчук, аддзел суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам