ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Зацверджаны вынікі VI Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”
Паштоўкі з малюнкамі Уладзіміра Караткевіча

Спяшайцеся пабачыць казачныя творы літоўскіх мастакоў!

Спяшайцеся пабачыць казачныя творы літоўскіх мастакоў!
Іншыя навіны

Шчыра запрашаем дзяцей і дарослых на атмасферную выстаўку “Сусветная разнастайнасць у літоўскіх кніжных ілюстрацыях”, якая пачне працу 17 снежня.

Увазе гледачоў прапанаваны шэраг самых разнастайных ілюстрацый: ад алоўкавых (у стылі коміксу) да калажных, створаных з дапамогай камп’ютара і іншых сродкаў мастацкага выяўлення. Выстаўка дазваляе акунуцца ў сапраўдныя прыгоды, нават не чытаючы тэкстаў, паколькі ілюстрацыі раскрываюць шматграннасць свету, рытм колераў, змену настрою і мноства іншых уражанняў.

Свае яркія і па-сапраўднаму казачныя творы дэманструюе 12 вядомых літоўскіх кніжных ілюстратараў: Іева Бабілайтэ, Ліна Дудайтэ, Ліна Ітагакі, Раса Янчаўскайтэ, Раса Йоні, Аўшра Кюдулайтэ, Марыя Марселонітэ, Вілмас Нарэчыоніс, Крысціна Норвілайтэ, Марцінас Равілоніс, Юратэ Рачынскайтэ, Рымантас Роля. Работы мастакоў заваявалі мноства ўзнагарод на конкурсах самых прыгожых кніг у Літве і за мяжой і цэняцца чытачамі ўсіх узростаў.

Мэта выстаўкі – прадставіць літоўскую графіку для дзіцячых кніг шырокаму колу гледачоў. Экспазіцыя падрыхтавана пры ўдзеле Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Падборам твораў займалася Давіле Тамкутэ – куратар выстаўкі, мастачка, арт-менеджар, якая працуе ў сферы візуальнай і прыкладной графікі. Яна адзначыла, што экспазіцыя “раскрывае галоўныя тэндэнцыі ў сённяшняй літоўскай кніжнай ілюстрацыі, шырокі спектр сродкаў выказвання і тэхнічнай разнастайнасці”.

Убачыць атмасферныя і нестандартныя творы (рыб з крыламі, свінню на каньках ці нават лятучага сабаку) знакамітых літоўскіх мастакоў можна да канца студзеня ў галерэі “Ракурс”. Таксама запрашаем завітаць у залу дакументаў па мастацтве (пам. 306) і пагартаць старонкі выданняў, да якіх і былі створаны гэтыя цудоўныя ілюстрацыі. Кнігі будуць даступны толькі на працягу работы выстаўкі.

Дата заканчэння працы мастацкай экспазіцыі можа быць зменена.


Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам