ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Адкрыццё выстаўкі “Дарогамі Тараса Шаўчэнкі”
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на "ТІБО-2009"

Інтэрактыўны мастацкі праект “Сеанс-2”

Інтэрактыўны мастацкі праект “Сеанс-2”
Іншыя навіны

21 красавіка 2009 года ў галерэі “Лабірынт” адбылося адкрыццё інтэрактыўнага мастацкага праекта “Сеанс-2”.


Гэты праект арганізаваны ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ўжо ў другі раз. У 2007 годзе ў “Сеансе” прынялі ўдзел 90 беларускіх і замежных мастакоў, якія экспанавалі жывапіс, графіку, фота, дэкаратыўнае мастацтва.

У праекце “Сеанс-2” работы прадставілі як новыя аўтары, так і тыя, з кім глядач ужо знаёмы па першым “Сеансе”. Гэта Андрэй Плясанаў, Фёдар Ястраб, Зоя Луцэвіч, Аксана Аракчэева, Барыс Аракчэеў, Ала Няхайчык, Святлана Каткова і інш.

Гасцей інтэрактыўнага вернісажу чакала мноства прыемных сюрпрызаў. Гледачы дапамагалі аўтарам ствараць калажы з садавіны. У ходзе мерапрыемства адбылася бясплатная латарэя і наведвальнікі атрымалі магчымасць выйграць творы мастацтва. Было разыграна 30 работ беларускіх мастакоў і фотамастакоў. Сярод іх – работа заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Барыса Аракчэева, работы Аляксандра Лубнеўскага, Віктара Данілава, Фёдара Ястраба. Адзін з удзельнікаў праекта Максім Малышаў прадэманстраваў перфоманс “Шэсць пачуццяў”. Удзельнік выстаўкі Юрый Падолін прадставіў да ўвагі гасцей майстар-клас па тэхніцы манатыпіі. У ходзе мерапрыемства наведвальнікі мелі магчымасць выпрабаваць сябе ў якасці мадэляў. Мастацтвазнавец Яўген Шумейка з групай мастакоў-графікаў (студэнтаў Акадэміі мастацтваў) выконваў партрэты жадаючых папазіраваць. Госці праекта сталі саўдзельнікамі нараджэння новых твораў мастацтва. Глядач і мастак мяняліся месцамі, актыўна супрацоўнічалі, тварылі.

Чытайце таксама:
Мастацкі праект “Сеанс”

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам