ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Наколькі вядомы Уладзімір Караткевіч у свеце? Адказ шукаем разам з Аляксандрам Сушай
Луіза Глюк. Пакуль зямлю засцілалі пялёсткі

Таямніцы жыцця звычайных прадметаў і механізмаў праз творчы погляд аўтара

Таямніцы жыцця звычайных прадметаў і механізмаў праз творчы погляд аўтара
Іншыя навіны

З 13 кастрычніка ў бібліятэцы экспануецца выстаўка Івана Семілетава “Патаемнае жыццё рэчаў”.

Іван Семілетаў – беларускі мастак, удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных выставак і праектаў. Работы аўтара знаходзяцца ў галерэях, музеях і калекцыях Беларусі, Аўстрыі, Італіі, Германіі, Партугаліі, Амерыкі і іншых краін.

На выстаўцы “Патаемнае жыццё рэчаў” прадстаўлена серыя работ, якія распавядаюць пра таямніцы жыцця звычайных прадметаў і механізмаў. Творчы погляд аўтара заўважае твары і выразы, сілуэты і постаці ў звычайных побытавых рэчах – і перадае гэтае бачанне праз жывапісныя сродкі. Побытавыя прыстасаванні сумуюць, імкнуцца збочыць у выкананні сваіх абавязкаў, здзіўляюць гледачоў вынаходкамі.

Прадмет выявы мастака незвычайны – пачуцці, перажыванні, жыццё рэчаў. Іншае бачанне аўтара, прызма ўяўлення – і ёсць шкельца, што трансфармуе рэчаіснасць і праз якое звычайныя ракавіна, ванны пакой, труба на маштабных палотнах Івана Семілетава становяцца жывымі асобамі.

Выстаўка будзе працаваць у галерэі “Панарама” (22-гі паверх) да 1 снежня 2020 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Уваход складае кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 28 33.
E-mail: pr@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам