24 красавіка а 16-й гадзіне ў мабільнай галерэі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (3-ці паверх) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё праекта “Хакей на вышэйшым узроўні”, прымеркаванага да чэмпіянату свету па хакеі з шайбай у Мінску.
Праект “Хакей на вышэйшым узроўні” змяшчае аднайменную кніжную экспазіцыю і фотавыстаўку “Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі: мінулае і сучаснае”.
Кніжна-ілюстрацыйная выстаўка дэманструе друкаваныя фонды бібліятэкі ў галіне аднаго з найпапулярнейшых відаў спорту і змяшчае каля 200 дакументаў аб сусветным, савецкім і беларускім хакеі.
Фотавыстаўка падрыхтавана сумесна з асацыяцыяй “Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь”. Экспазіцыя змяшчае каля 50 фотаздымкаў, якія сабраны асацыяцыяй на працягу амаль 20 гадоў.
Выстаўкі будуць працаваць да 25 мая 2014 г.
Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 56, 293 79 80.
Е-mail: pr@nlb.by