ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Прага спазнавання і асэнсавання
Нацыянальная бібліятэка Беларусі – бібліятэка-дэпазітарый дакументаў САІУ

Адкрыццё выстаўкі “12+”

Адкрыццё выстаўкі “12+”
Іншыя навіны

2 снежня а 17-й гадзіне ў галерэі “Панарама” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “12+”.


Арганізатары мерапрыемства – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Міжнародная гільдыя жывапісцаў.

Выстаўка сучаснага беларускага жывапісу “12+” экспануе работы 12 майстроў сярэдняга пакалення, вядомых і ў нашай краіне, і па-за яе межамі. Асноўная мэта экспазіцыі – паказаць разнастайнасць манер і стыляў гэтага віду мастацтва.

На выстаўцы дэманструюцца розныя жанры жывапісу: пейзажы (Ягор Батальёнак, Аляксандр Грышкевіч), асацыятыўныя палотны (Аляксандр Забаўчык), міфалагічныя карціны (Фёдар Ястраб, Уладзімір Кожух). У дыяпазоне ад прыёмаў сфумата да адкрытай дэкаратыўнасці выяўляюцца асаблівасці творчасці Сяргея Давыдовіча, Васіля Касцючэнкі, Уладзіміра Савіча. Пачуццёвасць, экспрэсіўнасць выразнай манеры аб’ядноўваюць работы Алега Скавародкі і Дзмітрыя Сурыновіча.

Паказаныя на выстаўцы творчыя пошукі 12 жывапісцаў даюць магчымасць убачыць і ацаніць тыя працэсы, якія сёння прасочваюцца ў беларускім жывапісе.

У верасні 2010 г. у рамках Дзён Беларусі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах экспазіцыя “12+” была прадстаўлена ў г. Абу-Дабі і атрымала станоўчыя водгукі гледачоў і крытыкаў.

Выстаўка будзе доўжыцца да 15 студзеня 2011 г. у галерэі “Панарама” (22-гі паверх, закрытая аглядная пляцоўка). З 3 снежня ўваход на выстаўку платны і адпавядае кошту наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефоны для даведак: 293-27-67, 293-28-23

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам