У віртуальнай чытальнай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты ліцэнзійны доступ да базы даных “BioOne”.
База даных “BioOne” ўключае 160 назваў часопісаў па сельскай гаспадарцы, жывёлагадоўлі, раслінаводстве, аграноміі, біялогіі, біяхіміі і малекулярнай біялогіі, біяфізіцы, біялогіі клеткі, біялогіі развіцця, экалогіі, адукацыі, машынабудаванні, энтамалогіі, энвіроніцы, эвалюцыйнай біялогіі, рыбнай гаспадарцы, лясной гаспадарцы, генетыцы, геаграфіі, геалогіі, біялогіі мора, гідралогіі, мікрабіялогіі, арніталогіі, палеанталогіі, паразіталогіі, ахове навакольнага асяроддзя, радыялогіі, ядзернай медыцыне, рэпрадуктыўнай біялогіі, спорце, ветэрынарыі, заалогіі. Прыкладна 70 % назваў часопісаў маюць рэйтынг Інстытута навуковай інфармацыі (ISI, Thomson Reuters Corporation).
Доступ ажыццяўляецца праз віртуальную чытальную залу Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для карыстальнікаў арганізацый, якія пацвердзілі свой удзел у тэсціраванні рэсурсу.
Доступ да базы даных “BioOne” адкрыты па 31.12.2012 г.