ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Рэспублікі Індыя
Вынікі 77-й Генеральнай канферэнцыі ІФЛА

Беларусь на VII Кіеўскай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Беларусь на VII Кіеўскай кніжнай выстаўцы-кірмашы
Іншыя навіны

З 16 па 18 жніўня праходзіла VII Кіеўская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш, прымеркаваная да святкавання 20-й гадавіны Незалежнасці Украіны.


У рабоце выстаўкі ўзяла ўдзел намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Л.Г. Кірухіна. У рамках выстаўкі адбылася цырымонія перадачы Нацыянальнай бібліятэцы Украіны імя У.І. Вярнадскага 134 лепшых кніг выдавецтваў Беларусі. Гэта ўжо трэцяя акцыя па перадачы кніг, якая рэалізуецца ў рамках праекта “Беларусь сёння”.

Падчас сустрэчы Л.Г. Кірухінай з кіраўніцтвам Нацыянальнай бібліятэкі Украіны імя У.І. Вярнадскага быў абмеркаваны шырокі круг пытанняў, якія датычацца актывізацыі сумеснай навукова-даследчай работы. Была дасягнута дамоўленасць аб працягу праекта па стварэнні электроннай бібліятэкі роду Храптовічаў, а таксама ўзаемнай перадачы лічбавых копій дакументаў па ўкраіністыцы і беларусістыцы.

Дасягнута важная дамоўленасць аб тым, што ўкраінскія калегі алічбуюць рарытэтныя выданні Ф. Скарыны, якія захоўваюцца ў іх фондах, і перададуць Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі электронныя копіі дадзеных выданняў. Акрамя таго, у знак плённага і шматгадовага супрацоўніцтва першы нумар часопіса “Бібліотечний вісник”, які выдаецца ва Украіне, у 2012 годзе будзе поўнасцю прысвечаны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, што можа служыць добрым прыкладам сумеснай выдавецкай дзейнасці.

Вынікам наведвання Кіеўскага кніжнага кірмаша стала перадача Нацыянальнай бібліятэкай Украіны імя У.І. Вярнадскага 135 кніг украінскіх выдавецтваў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Чытайце таксама:

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам