ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Спецыяльны прыз – фіналісту конкурсу “Жывая класіка – 2020”
Багдановіч як празаік: зманлівае знешняе ў апавяданні “Преступление”

Бібліятэка адсвяткавала Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах

Бібліятэка адсвяткавала Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах
Іншыя навіны

Вось і скончыўся яркі шматлюдны Дзень беларускага пісьменства! Урачыстасць запомнілася ўсім сапраўдным святам для прыхільнікаў беларускай культуры, мовы і літаратуры і падарыла цікавыя сустрэчы з пісьменнікамі, мастакамі, новыя кнігі, майстар-класы, прэзентацыі, сюрпрызы, мора ўсмешак і пазітыву.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі таксама прымала ўдзел у святкаванні XXVII Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах. Нагадаем, чым здзіўляла гасцей галоўная бібліятэка краіны.

На пляцоўцы Бялыніцкага раённага цэнтра культуры была разгорнута кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Духоўныя скарбы зямлі беларускай”. У экспазіцыі можна было азнаёміцца з вельмі цікавымі і багата ілюстраванымі выданнямі з фонда бібліятэкі: кнігі аб праваслаўных і каталіцкіх храмах нашай краіны, помніках сакральнага жывапісу і станаўленні іканапіснай школы на беларускіх землях. Асобны раздзел выстаўкі – “Жыровіцкая святыня” – быў прысвечаны Жыровіцкаму Успенскаму мужчынскаму кляштару, дзе захоўваецца святыня, шанаваная не толькі беларусамі, але і вернікамі іншых краін. Частка выстаўкі “Іконы: даследванні” змяшчала выданні аб феномене іконы з пункту гледжання тэалогіі, іканаграфіі і нават уфалогіі.

А на выстаўцы творчых работ па выніках рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” наведвальнікі змаглі ўбачыць лепшыя работы пераможцаў. Конкурс праводзіцца сярод публічных бібліятэк Беларусі з мэтай раскрыцця творчага патэнцыялу і распаўсюджвання нацыянальнай гісторыі, мовы і культуры.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з бібліятэчнымі, архіўнымі і навуковымі ўстановамі нашай краіны паспяхова працуе над шэрагам віртуальных і мультымедыйных праектаў па папулярызацыі гісторыі і культуры Беларусі. Да свята была падрыхтавана прэзентацыя “Інфармацыйныя скарбы зямлі беларускай. Магілёўшчына”.

На цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу буктрэйлераў “Кніга з экрана” намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша ўручыў фіналістам спецыяльны прыз – факсімільнае выданне першага “Буквара” (1618).

XXVII-DBP-9.jpg

Таксама ў межах свята бібліятэка перадала для фондаў Дзяржаўнай установы культуры “Бялыніцкая цэнтралізаваная бібліятэчная сетка” 70 выданняў, сярод якіх мастацкая, навукова-папулярная, энцыклапедычная літаратура.

Да новых сустрэч у Копылі ў наступным годзе!

Фота Элы Дзвінскай.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам