ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Візіт дэлегацыі Пекінскага ўніверсітэта
22–28 красавіка 1944 года. 19 тыдняў да Вызвалення

Бібліятэку наведалі студэнты БДАМ

Бібліятэку наведалі студэнты БДАМ
Іншыя навіны

18 красавіка ў рамках выканання праграмы экалагічнай адукацыі і выхавання, Нацыянальную бібліятэку наведалі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Яны азнаёміліся з тэматычнай кніжнай выставай “Вада – цудоўны дар прыроды”, прысвечанай Сусветнаму дню водных рэсурсаў.

Студэнты праслухалі кароткі аповед пра гісторыю ўзнікнення і правядзення Сусветнага дня вады, азнаёміліся з дакументамі, якія распавядаюць аб стане і выкарыстанні водных рэсурсаў свету, і з матэрыяламі пра палітыку нашай дзяржавы, урадаў іншых краін і міжнародных арганізацый, накіраванай на абарону і захаванне самага каштоўнага рэсурсу планеты.

З навучэнцамі таксама былі праведзены навучальныя заняткі па інфармацыйных рэсурсах аддзела абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі, яны пазнаёміліся з падсобным фондам залы дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g), а таксама з рэсурсамі віртуальнага цэнтра па дзейнасці міжнародных арганізацый “Адкрытая інфармацыя”.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам