26 ліпеня ў дзіцячым пакоі адбылося літаратурнае чытанне ”Чамучка”.
Незвычайнае знаёмства з энцыклапедыямі прайшло ў займальнай і пазнавальнай форме.
Хлопчыкі і дзяўчынкі зазірнулі ў кнігу “Семь чудес света” з дапамогай стэрэаакуляраў. Дзякуючы мультымедыйнай прэзентацыі даведаліся пра энцыклапедыі, якія распавядаюць пра жывёльны і раслінны свет, пра прыроду ў цэлым. Адкрылі для сябе шмат новага і атрымалі масу станоўчых эмоцый, пагартаўшы томікі “Обо всем на свете”, “Хочу все знать” і “Моя первая энциклопедия”.
Падобныя кнігі ніколі не надакучаюць, радуюць, вучаць думаць і ідуць разам з дзіцём па жыцці.
Свае ўражанні юныя ўдзельнікі мерапрыемства адлюстравалі ў малюнках.