ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Бiблiяноч у Нацыянальнай бібліятэцы – да новых сустрэч!
Не прапусці! Гэту Бібліяноч ты запомніш надоўга...

Час "БiблiяLIVE". Паехалі!

Час "БiблiяLIVE". Паехалі!
Іншыя навіны

19 красавіка ў 19.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі адчыніла свае дзверы для ўсіх жадаючых далучыцца да штогадовай культурнай акцыі ў падтрымку кнігі і чытання – "Бiблiяноч-2019"!

Калі вы ўжо ў нашай бібліятэцы і хочаце па-сапраўднаму адчуць жыццё ва ўсіх яго фарбах, значыць, сёння вы зрабілі правільны выбар! А тыя, хто яшчэ не тут, спяшайцеся! У вас яшчэ ёсць час да 23.00.

Адкрылі "Бiблiяноч" студэнткі БДУКМ – Навука, Публіцыстыка, Лірыка, Эпас, Драма і іншыя прадстаўніцы ўсіх відаў дакументаў, якія захоўваюцца ў фондах "алмаза ведаў".

Гасцей прывітала першы намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алена Далгаполава, пажадаўшы ўсім пазітыўнага вечара і цудоўнага настрою.

Першымі пачалі працу гульнявыя пляцоўкі "Мазгабойня", "Ход канём", "Жыццё-гульня", "Геній фінансаў", "Горад засынае - прачынаецца мафія", пазнавальная пляцоўка "У лабірынце традыцый", музычная – "Вінілавы рэлакс", дзіцячая – "Дарослых.net", дабрачынная пляцоўка – "Абярніцеся". Стартавалі трэнінг-лекцыя "Псіхалогія канфлікту" і падарожжа-квэст "У Краіну кніжных скарбаў".

Нагадваем, што ўвесь вечар працуюць бонусныя пляцоўкі. Вас чакаюць пацешныя галаваломкі, цікавыя прыборы і механізмы ў музеі навукі "Элемента", на выставе "Fantasy Land" – казачныя экспанаты, якія свецяцца ў цемры, а таксама незвычайная галерэя "Панарама" і цудоўны вiд Мінска з 73 метраў на агляднай пляцоўцы бібліятэкі.

Увага! Наведаць бясплатна бонусныя пляцоўкі можна па прад'яўленні фішкі, атрыманай за актыўны ўдзел у конкурсах Бiблiяночы.

Правядзі гэты вечар з намі!

Матэрыял прадастаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам