4 Ліп 2024
Тэматычная выстава “Праца па законе: новае ў працоўным праве” праходзіць з 4 ліпеня па 30 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).
4 Ліп 2024
Тэматычная выстава “Праца па законе: новае ў працоўным праве” праходзіць з 4 ліпеня па 30 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106).
3 Ліп 2024
У шэрагу Герояў, якія праславіліся ў баях за вызваленне Беларусі, ёсць і імя малодшага лейтэнанта Дзмітрыя Фролікава, танк якога раніцай 3 ліпеня 1944 г. першым з’явіўся на вуліцах Мінска, працягваючы граміць ворага, які адступаў.
3 Ліп 2024
3 ліпеня, якое стала датай нацыянальнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца таксама днём нараджэння славутага арганізатара і кіраўніка партызанскага руху Беларусі, вядомага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, высокаадукаванага, сціплага, вельмі ўважлівага да людзей чалавека, чыё жыццё стала прыкладам стойкасці, мужнасці і гонару, глыбокай адданасці Радзіме і свайму народу – Уладзіміра Елісеевіча Лабанка (1907–1984).
2 Ліп 2024
1 ліпеня адбыўся рабочы візіт генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзіма Гігіна ў Дзяржаўную публічную навукова-тэхнічную бібліятэку Расіі.
2 Ліп 2024
Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.
2 Ліп 2024
Ліпень… Лета і адпачынак у самым разгары і гэта значыць, што надышоў час завітаць ва ўтульную залу дакументаў па мастацтве (пам. 306), каб пазнаёміцца з новай экспазіцыяй, прысвечанай юбілярам гэтага месяца, вядомым дзеячам культуры і мастацтва Беларусі.
2 Ліп 2024
З 2 ліпеня па 5 жніўня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Сучаснасць і будучыня народанасельніцтва Зямлі”, прысвечаная Сусветнаму дню народанасельніцтва, 75-годдзю ўтварэння Фонду Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) і 30-годдзю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і ЮНФПА.
1 Ліп 2024
1 ліпеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Балады аб мужнасці”, прымеркаванай да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (3 ліпеня).
1 Ліп 2024
22 чэрвеня ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы (Санкт-Пецярбург) прайшла штогадовая ХХVIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Пецярбургскія генеалагічныя чытанні”. З нагоды абвяшчэння 2024 года – годам сям’і ў Расіі яго тэмай была “Гісторыя і генеалогія расійскіх сем’яў”.
1 Ліп 2024
4 ліпеня запрашаем у залу дакументаў па мастацтве (пам. 306) да прагляду чарговага фільма, прысвечанага падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
1 Ліп 2024
З 1 ліпеня ў музеі кнігі арганізавана выстава «Хроніка вызвалення Беларусі», прымеркаваная да знакавага юбілею – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
1 Ліп 2024
Паэзія яднае – тым больш, калі гэта паэзія пра каханне. Эмоцыі, зашыфраваныя ў рыфмаваным радку, універсальныя і зразумелыя кожнаму – не важна, арыгінал гэта ці пераклад верша.
Менавіта таму ў межах праекта “Чытаючы Пецярбург” ў горадзе над Нявой літаратурны быў арганізаваны і праведзены літаратурны вечар “Беларуская паэзія пра каханне: 1960-я гады і сучаснасць” загадчыкам сектара аналітычнай інфармацыі па культуры і мастацтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Нінай Літвінкай.
4 Ліп 2024
1 Ліп 2024
28 Чэр 2024
28 Чэр 2024