ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустрэча міністраў культуры Беларусі і Сірыі
Каралева Вясна – 2010

Даведнік “Библиотеки Беларуси”

Даведнік “Библиотеки Беларуси”
Іншыя навіны

У гэтым годзе Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала і выпусціла даведнік “Библиотеки Беларуси”.


Выхад у свет гэтага трохтомнага выдання з’яўляецца падзеяй у бібліятэчнай супольнасці не толькі нашай краіны, але і ўсяго свету. Унікальнасць выдання заключаецца ў тым, што ў ім упершыню ў сукупнасці падаюцца звесткі пра бібліятэкі ўсіх міністэрстваў і ведамстваў нашай дзяржавы: публічныя бібліятэкі ўсіх гарадоў і раёнаў Беларусі, бібліятэкі заканадаўчых, прадстаўнічых і выканаўчых органаў улады, розных прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, галіновых навукова-даследчых інстытутаў, вышэйшых, сярэдніх спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, вучэбна-педагагічных комплексаў, школ, ліцэяў, гімназій, воінскіх частак, грамадскіх аб’яднанняў і саюзаў, рэлігійных канфесій, турмаў, калоній для непаўналетніх і г.д.

Пра кожную бібліятэку дадзены асноўныя звесткі: поўная назва, паштовы адрас, графік работы, кантактны тэлефон, e-mail, адрас cайта.

Для найбольш зручнага і хуткага пошуку неабходнай інфармацыі складальнікамі распрацаваны дадатковыя ўказальнікі: геаграфічны, які дазваляе хутка знайсці звесткі пра бібліятэкі пэўнага населенага пункта; указальнік па відах бібліятэк, з дапамогай якога можна без цяжкасцей атрымаць звесткі пра бібліятэкі канкрэтнага віду ў кожнай вобласці; указальнік асоб, імёны якіх прысвоены бібліятэкам.

Выданне будзе цікавым і карысным для ўсіх, хто карыстаецца паслугамі бібліятэк сёння, асобам, зацікаўленым у супрацоўніцтве з бібліятэкамі, а таксама самім бібліятэчным работнікам.

З поўным пералікам выданняў, якія выпускаюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, можна азнаёміцца на інтэрнэт-партале бібліятэкі ў раздзелах "Электронныя выданні бібліятэкі" і "Друкаваныя выданні бібліятэкі".

Выдавецкую прадукцыю можна набыць па падпісцы або купіць у кіёску, размешчаным у будынку бібліятэкі на 1-м паверсе каля галоўнага ўвахода.

Па пытаннях набыцця выданняў па падпісцы звяртацца ў выдавецкі аддзел па тэлефонах: (+375 17) 293-28-22; 293-28-13; e-mail: edit@nlb.by.

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам