20 жніўня дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзетак чытачоў і ўсіх жадаючых на творчыя заняткі “Матылёк-прыгажун”.
На занятках удзельнікі змогуць стварыць сваю непаўторную кампазіцыю з пластыліну і паперы. Хлопчыкам і дзяўчынкам будзе дадзена магчымасць праявіць актыўнасць, самастойна зрабіць штосьці новае, цікавае, уключыць незвычайныя дэталі і дапаўненні.
Мерапрыемства дапоўняць рухавыя гульні, загадкі і прагляд мультфільма.
Заняткі праводзяцца бясплатна. Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Вядзецца папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.