21 лютага дзіцячы пакой бібліятэкі запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак на святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Абаронцаў Айчыны “Свята мужнасці і гонару”.
Выказаць удзячнасць сваім татам дзеці змогуць, падарыўшы ім ваенны самалёцік, зроблены ўласнымі рукамі з каляровага кардону, коркаў і запалкавых каробачак. Яны весела правядуць час, праявіўшы спрыт і знаходлівасць у рухавых гульнях, прымуць удзел у разнастайных конкурсах, такіх як “Салдацкая каша”, “Ваенная авіяцыя”, “Конкурс акцёрскага майстэрства”. А выявіць сваю эрудыцыю будучыя абаронцы Айчыны змогуць у віктарынах “Прадоўжы прыказку” і “Я ведаю пяць назваў…”.
Запрашаюцца дзеці 5–9 гадоў.
Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Усімі мастацкімі матэрыяламі дзеці будуць забяспечаны.
Папярэдні запіс на мерапрыемства па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.